Баравяно́к — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, за 8 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Ушачы, за 1 км на захад ад вёскі Двор Пліна, у басейне ракі Альзініца.

Плошча паверхні 0,09 км². Даўжыня 0,41 км, найбольшая шырыня 0,28 км. Найбольшая глыбіня 10,8 м, сярэдняя — 4,9 м. Даўжыня берагавой лініі 1,16 км. Аб’ём вады ў возеры 0,44 млн м³. Плошча вадазбору 0,4 км².

Схілы катлавіны вышынёй 7—10 м, укрыты лесам, на поўначы разараныя. Берагі высокія, пясчаныя, на паўночным захадзе забалочаныя, пад хмызняком. Падводная расліннасць пашырана да глыбіні 4,5 м.

Літаратура

Ліст карты N-35-33. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г.

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Ушацкага раёна Катэгорыя:Басейн Ушачы