Кра́снае — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці, за 8 км на поўдзень ад гарадскога пасёлка Ушачы, каля вёскі Качаны, у басейне ракі Ушача.
Плошча паверхні 0,02 км². Даўжыня 0,22 км, найбольшая шырыня 0,13 км. Даўжыня берагавой лініі 0,5 км.
Схілы катлавіны вышынёй 10 м, на поўдні і ўсходзе пад агародамі, астатнія параслі хмызняком. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй да 10 м на ўсходзе, да 120 м на поўначы.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Ушацкага раёна Катэгорыя:Басейн Ушачы