Блакітніца карлікавая (Cupido minimus) — мірмекафільны від дзённых матылькоў з сямейства .

Распаўсюджанне Палеарктычны від. Умераны пояс Еўразіі. Паўночная Еўразія, Каўказ, Малая Азія, Цянь-Шань, Алай, МанголіяCupidoCupido (Cupido) minimus (Fuessly 1775) . Сустракаецца ў Славакіі, Венгрыі і Румыніі. У Беларусі — вельмі рэдкі від, але ў характэрных месцах пражывання можа назірацца ў дастаткова вялікай колькасці. На Украіне распаўсюджаны месцамі ў Прыкарпацці і Закарпацці, нярэдкі ў лесастэпавай зоне, пранікаючы там-сям у лясную і стэпавую зоны. Сустракаецца таксама ў Горным КрымеМоргун Д. В., Довгайло К. Е., Рубин Н. И., Солодовников И. А., Плющ И. Г. Дневные бабочки (Hesperioidea и Papilionoidea, Lepidoptera) Восточной Европы. CD определитель, база данных и пакет программ «Lysandra». — Минск, Киев, М., 2005..

Шырока распаўсюджаны ў еўрапейскай частцы Расіі, на поўначы дасягае Палярнага Урала, наваколля Мурманска, на поўдні — поўначы Астраханскай і Растоўскай абласцей. Вядомыя новыя знаходкі віду на Каўказе: у ваколіцах Кіславодска і станцыі Падкумак (Стаўрапольскі край), а таксама ў субальпійскім поясе гор (Эльбрус, Тэгенеклі, Іткол) у Кабардзіна-Балкарыі. Вядомы ў наступных рэгіёнах: у Еўрапейскай частцы (у тым ліку Ленінградская вобласць, Рэспубліка Комі), Урал (да тундры паўночнага Урала), Сібір, Далёкі Усход (Магаданская вобласць, Камчатка, Прыамур’е, Хабараўскі і Прыморскі краі, Сахалін, Якуція)Корб С. К., Большаков Л. В. Каталог булавоусых чешуекрылых бывшего СССР. — 2-е издание, перераб. и доп. — Тула: Гриф и К, 2011. — С. 79. — 124 с. — (Эверсмания. Энтомологические исследования в России и соседних регионах. Отд. вып. 2.).

Этымалогія Від быў упершыню апісаны ў 1775 годзе швейцарскім энтамолагам Іаганам Каспарам Фюслі і названы ім (маленькі, малюсенькі) у сувязі з адносна дробным памерамМоргун Дмитрий Владимирович. Булавоусые чешуекрылые европейской России и сопредельных стран. Определитель-справочник. — М.: МГСЮН, 2002. — С. 145. — 208 с..

Апісанне Даўжыня 9-15 ммЛьвовский А. Л., Моргун Д. В. Булавоусые чешуекрылые Восточной Европы. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2007. — Т. 8. — С. 77. — 443 с.. Крылы самца зверху бурага колеру (амаль чорныя). Самка бурая. Жылкі Sc (субкастальная) і R1 (Cs) на пярэднім крыле паасобныя (у блізкага віду Cupido osiris яны суцэльныя).

Месцапражыванне Засяляе сухія лугі, узлескі, прасекі, пусткі, старыя кар’еры на вапнавых глебах. На поўначы арэала засяляе лугавінныя і ернікавыя тундры. У сярэдняй паласе жыве ў сухіх лугах у далінах рэк. На поўдні засяляе рознатраўныя стэпы ў бэльках, зёлкава-рознатраўныя лугі ўрочышчаў. У Крыме сустракаецца на вільготных лясных палянах і на яйле.

Біялогія На поўначы арэала развіваецца ў адным пакаленні, у Польшчы, Беларусі, на Украіне і ў больш паўднёвых раёнах Еўрапейскай часткі Расіі за год развіваецца два пакаленні. Час лёту імага — з сярэдзіны мая да сярэдзіны чэрвеня і з сярэдзіны ліпеня да сярэдзіны жніўня. Самка адкладае адзінкавыя яйкі на кветкі кармавых раслін. Гусеніцы развіваюцца з восені па май і ў чэрвені-ліпені, сілкуюцца кветкамі і насеннем. Зімуе вусень апошніх узростаў (часам два сезоны) або кукалка. Вусені сілкуюцца кветкамі і лісцем такіх раслін, як астрагал (Astragalus), люцэрна (Medicago), вязель (Coronilla) і іншых травяністых бабовых. У год 1 або 2 пакаленні (май—чэрвень, ліпень—жнівень), на поўначы адно пакаленнеТатаринов А. Г., Долгин М. М. Булавоусые чешуекрылые. — СПб.: Наука, 1999. — С. 144. — 183 с.. Зімуе кукалка. Яйкі зеленаватыя, злёгку пляскатыя. Вусені светла-зялёныя з жаўтлявымі палоскамі.

Мірмекафільны від, вядомая яго сімбіятычная сувязь з мурашкамі наступных відаў: Lasius niger, Lasius alienus, Formica rufibarbis, Plagiolepis vindobonensis, Myrmica rubra і Formica fuscaTom Tolman, Richard Lewington. (1998). Die Tagfalter Europas und Nordwestafrikas. Franckh-Kosmos, Stuttgart 1998, ISBN 3-440-07573-7, S. 84..

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Блакітніцы Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1775 годзе Катэгорыя:Насякомыя Еўразіі