Плю́са () — рака ў Пскоўскай і Ленінградскай абласцях Расіі, правы прыток ракі Нарва.
Даўжыня ракі 281 км, плошча вадазбору — 6550 км². Сярэдні расход вады каля горада Сланцы складае 46,3 м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку 1,461 км³/год. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,14 м/км. Выцякае з т. зв. Заплюскіх азёр і сеткі асушальных каналаў каля пасёлка Заплюссе. Раней пачыналася з Заплюскага возера, якое пасля меліярацыйных работ абмялела і падзялілася на некалькі дробных вадаёмаў, якія пазначаюцца на картах як Заплюскія азёры. Цячэ спачатку пераважна на захад, затым каля пасёлка Добручы паварочвае на поўнач. Упадае ў Нарвенскае вадасховішча на поўнач ад горада Сланцы. Да ўтварэння вадасховішча, упадала непасрэдна ў раку Нарву. Рэчышча Плюсы звілістае, каля горада Сланцы парожыстае. Берагі ў верхнім і ніжнім цячэнні вышынёй 3—6 м, бліжэй да вусця паніжаюцца. Замярзае ў лістападзе—снежні, вызваляецца ад лёду ў канцы красавіка — пачатку мая.
Прытокі Плюсы: Амуга, Песнеца, Курэйка, Пагуба, Чорная, Сяберка, Люта, Яня (Яна), Крапівенка, Вейнка, Руя і інш.Река Плюсса (Плюсса-еги) // Государственный водный реестр РФ Густата рачной сеткі ў басейне ракі 0,64 км/км².
На рацэ горад Сланцы, гарадскі пасёлак Плюса, сяло Ляды і іншыя населеныя пункты.
Літаратура
Спасылкі Река Плюсса (Плюсса-еги) // Государственный водный реестр РФ Жук В. А. Плюсса // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»
Катэгорыя:Рэкі Пскоўскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Ленінградскай вобласці Катэгорыя:Басейн Нарвы