Камбарка (, ) — горад (з 1949) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Камбарскага раёна Удмурціі. Заснаваны ў 1767 годзе. Горад размешчаны ў Прыкам'і, на рацэ Камбарка (басейн Камы), за 116 км на паўднёвы ўсход ад Іжэўска. Камбарскі порт — у пасёлку Кама (за 9 км ад горада). Чыгуначная станцыя. Насельніцтва
Эканоміка Камбарскі завод газавага абсталявання, ТАА «Металіст» — бытавыя помпы, сейфы і інш., Камбарскі машынабудаўнічы завод — вытворчасць цеплавозаў, пуцявых машын і інш., фабрыка «Корд» — кордная нітка для дыванаў, трыкатажныя вырабы, АТ «Лясное».
Катэгорыя:Гарады Удмурціі