Аршыл Го́ркі (, сапраўднае імя Вазданіг Манук Адаян (); 1904, Харком, Ван, Асманская імперыя — 21 ліпеня 1948, Шэрман, Канектыкут, ЗША) — амерыканскі мастак армянскага паходжанні, адзін з заснавальнікаў «абстрактнага сюррэалізму».
Горкі лічыцца адным з найбольш уплывовых амерыканскіх мастакоў XX стагоддзя, яго карціны выстаўлены ва ўсіх найбуйнейшых галерэях ЗША, а таксама ў лонданскім «галерэя Тэйт».
Біяграфія Нарадзіўся ў армянскай сям'і ў сяле Харком, блізу горада Ван.
У 1915 годзе ў час генацыду армян бег разам з маці і трыма сёстрамі ў расійскае Закаўказзе. Пасля таго, як маці ў 1919 году памерла ад голаду ў Ерэване, Горкі эміграваў у 1920 годзе ў ЗША, да бацькі. У пошуках сябе ён змяняе сваё імя на «Аршыл Горкі», намякаючы на ўлюбёнага пісьменніка Максіма Горкага.
Наведваў мастацкую школу штата Род-Айленд у Правідэнсе. У 1922 Горкі паступае ў Новую школу дызайну Бостана, спачатку малюе пад уплывам імпрэсіяністаў, пазней — постімпрэсіяністаў (у гэты час ён жыве ў Нью-Ёрку).
У 1926-1931 гадах выкладаў у мастацкай школе і Цэнтральным мастацкім вучылішчы ў Нью-Ёрку.
У 1930 годзе працы ўдзельнікаў групы, у якую ўваходзіў Горкі, былі выстаўлены ў Музеі сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку. Першая персанальная выстава Горкі адбылася ў Галерэі Мелана (Філадэльфія) ў 1931 годзе. У 1930-я гады Горкі цесна супрацоўнічаў са Сцюартам Дэвісам, Вілемам дэ Кунінгам і Джонам Грэмам. У 1944 годзе ён пазнаёміўся з Андрэ Брэтонам і іншымі вядомымі сюррэалістамі.
Апошні год жыцця
Апошні год жыцця Горкі быў поўны трагічных падзей: згарае майстэрня Горкі разам з працамі, у мастака выяўляецца рак, ён трапляе ў аўтакатастрофу і, зламаўшы руку, пазбываецца магчымасці маляваць, а жонка пакідае яго, забраўшы з сабой дзіцё.
Гібель Ва ўзросце 44 гадоў Горкі здзяйсняе самагубства, павесіўшыся.
Спасылкі Биография на сайте Энциклопедии фонда «Хайазг» Artcyclopedia Картины Аршиля Горки artnet Судьба американского художника Арчила Горки армянского происхождения New York Times: «Аршил Горки: Пикассо Вашингтон-сквер»
Катэгорыя:Артыстычныя псеўданімы Катэгорыя:Павесіліся Катэгорыя:Нарадзіліся ў Турцыі