Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у в. Радзівонішкі Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.

Гісторыя Радзівонішскую царкву прыхаджане пабудавалі ў 1869 годзеhram.by. Намоленае месца ў Радзівонішках існавала дагэтуль, але невялікая ўніяцкая каплічка ўжо не адпавядала інтарэсам праваслаўнай часткі хрысціян. Калі пабудавалі царкву, уніяцкую капліцу раскідалі.

Восенню 1960 года па ініцыятыве мясцовых прадстаўнікоў савецкай улады царкву разрабавалі. Іконы, святыя кнігі, іншыя царкоўныя рэчы мясцовыя людзі ў асноўным захавалі. Ікону «Маці Божая» захаваў і вярнуў у царкву артыст Іван Кірчук.

Адбудоўваць храм пачалі ў 1991 годзе. У верасні 1998 года прыхаджане праз доўгі час сабраліся на першую службу.

Архітэктура Помнік архітэктуры сінадальнага напрамку рэтраспектыўна-рускага стылю. Падоўжна-восевую кампазіцыю складаюць трох’ярусная званіца (васьмярык на 2 чацверыках) шатровая званіца з макаўкай, кароткая і нізкая трапезная, кубападобная малітоўная зала пад шатровым дахам, завершаным цыбулепадобнай галоўкай, пяцігранная апсіда. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі ў кілепадобных ліштвах, дэкарыраваны аркатурнымі фрызамі, вуглавымі руставанымі лапаткамі.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4 Лаўрэш Леанід. Прыход у Радзівонішках // Лідскі летапісец. 2019. №2(86). C. 41-53. // на pawet.net Парафіяне грэка-каталіцкай цэрквы у 1829 г. // на pawet.net

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Лідскага раёна Катэгорыя:Радзівонішкі Катэгорыя:Храмы Лідскай епархіі Катэгорыя:1869 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Успення Багародзіцы