Віталь Міхайлавіч Калеснікаў (1922—1964) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія
Віталь Калеснікаў нарадзіўся 15 жніўня 1922 года ў Рагачове (цяпер — Гомельская вобласць). Вучыўся ў Рагачоўскім педагагічным інстытуце. У лютым 1941 года Калеснікаў быў прызваны ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З чэрвеня таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У 1942 годзе ён скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. Да верасня 1943 года гвардыі малодшы лейтэнант Віталь Калеснікаў камандаваў узводам 221-га гвардзейскага стралковага палка Цэнтральнага фронта. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро.
28 верасня 1943 года Калеснікаў адным з першых пераправіўся праз Дняпро ў раёне вёскі Вялле Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР. Падчас баёў на плацдарме на заходнім беразе ракі ён падняў сваіх байцоў у штыкавую атаку. У тых баях Калеснікаў асабіста знішчыў некалькі дзясяткаў салдатаў і афіцэраў ворага.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года гвардыі малодшы лейтэнант Віталь Калеснікаў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка»Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1..
Пасля заканчэння вайны Калеснікаў працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1952 годзе ён скончыў Ваеннай акадэміі імя Фрунзэ, у 1961 годзе — . Раптоўна памер 25 студзеня 1964 года, пахаваны ў Рагачове.
Быў таксама ўзнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў.
У гонар Калеснікава названая вуліца, школа і ўсталяваны абеліск у Рагачове.
Літаратура
Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984. / стр. 244.
Спасылкі
Катэгорыя:Афіцэры СССР Катэгорыя:Камандзіры ўзводаў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро