Шкіпіна́р, Тэрпенцінавы алей, Шпігінар — эфірны алей. Уяўляе сабой складаную сумесь вуглевадародаў, пераважна тэрпенаў і тэрпеноідаў.
Празрыстая ці жаўтаватая гаручая вадкасць з едкім пахам хвоі. Здабываецца перагонкай смалы (жывіцы) хвойных дрэў. Не раствараецца ў вадзе. Добра раствараецца ў дыэтылавым эфіры, ацэтоне, непалярных арганічных растваральніках. Добра растварае тлушчы, алеі, смолы.
Выкарыстанне Шкіпінар выкарыстоўваецца ў якасці растваральніка лакаў і фарбаў, сыравіны ў вытворчасці камфары, тэрпінеёлу, тэрпінгідрату, інсектыцыдаў, араматычных рэчываў і інш. Ачышчаны жывічны шкіпінар выкарыстоўваецца ў медыцыне ў складзе вонкавых лекавых сродкаў (мазі, бальзамы і інш.).
Літаратура
Спасылкі Інфармацыя на сайце ХиМиК.ру
Катэгорыя:Тэрпены і тэрпеноіды Катэгорыя:Растваральнікі Катэгорыя:Эфірныя алеі