Ментол — арганічнае рэчыва, насычаны спірт з групы тэрпенаў, CHO. З'яўляецца асноўным складнікам эфірнага алею мяты перцавай (каля 80 %) і ўваходзіць у склад шэрагу іншых эфірных алеяў.
Уласцівасці Бясколернае крышталічнае рэчыва з пахам мяты і ахалоджваючым смакам. Малекулярная маса 156,26Інфармацыя на сайце ХиМиК.ру. Існуе ў выглядзе 4 ізамераў. Дрэнна раствараецца ў вадзе. Раствараецца ў арганічных растваральніках, шкіпінары, эфірных і тлустых алеях, воцатнай кіслаце, спірце.
Выкарыстанне Ментол выкарыстоўваецца ў якасці араматызатара ў харчовай, парфумернай, тытунёвай прамысловасці, вытворчасці лекавых сродкаў (напрыклад, валідол) і сінтэзе ментылацэтата і ментона.
Літаратура
Спасылкі Інфармацыя на сайце ХиМиК.ру Material Safety Data Sheet Menthol, DL MSDS
Катэгорыя:Тэрпены і тэрпеноіды Катэгорыя:Спірты