Ліпа — рака ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Сож (басейн Дняпра).

Гідраграфія Даўжыня ракі 62 км. Плошча вадазбору 577 км². Сярэдні расход вады ў вусці 2,4 м³/с. Сярэдні ўхіл воднай паверхні 0,4 ‰. Цячэ па Чачэрскай раўніне.

Пачынаецца за 1 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Вуглы Рагачоўскага раёна, упадае ў Сож прыкладна за 3,5 км у напрамку на ўсход ад пасёлка Ераполле. Даліна Ліпы пераважна трапецападобнай формы, шырынёй 1—3,5 км. Пойма ракі перарывістая ў вярхоўі, у сярэднім і ніжнім цячэнні двухбаковая, шырынёй да 3 км. Берагі ўмерана стромкія, невысокія, пад хмызняком. Схілы ў асноўным вышынёй 6–10 м, адкрытыя, пад раллёй.

Рака прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў. Асноўныя прытокі — Гліна, Прудоўка.

На перыяд вясенняга разводдзя прыходзіцца 68 % гадавога сцёку. Рэжым ракі вывучаўся ў 1928–1934 гг. і 1949–1963 гг.

Крыніцы

Літаратура — С. 271.

Спасылкі

Катэгорыя:Рэкі Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Прытокі Сажа