Ві́тальд Ян Вашчыко́ўскі (, нар. 5 мая 1957 года) — польскі гісторык, дыпламат і палітык, з 2005 па 2008 год намеснік міністра замежных спраў, з 2008 па 2010 год намеснік кіраўніка Бюро нацыянальнай бяспекі, дэпутат Сойма VII і VIII скліканняў, з 16 лістапада 2015 года — міністр замежных спраў Польшчы.
Біяграфія Нарадзіўся 5 мая 1957 года ў горадзе Пётркаў Трыбунальскі.
Атрымаў ступень магістра гісторыі ў Лодзінскім універсітэце і ступень магістра міжнародных адносін у Арэгонскім універсітэце.
З 1992 года Вашчыкоўскі працаваў у структурах МЗС Польшчы, з 1999 па 2002 год з’яўляўся паслом Польшчы ў Іране. З 4 лістапада 2005 года па 11 жніўня 2008 года займаў пасаду намесніка міністра замежных спраў Польшчы, з 27 жніўня 2008 года па 6 ліпеня 2010 года быў намеснікам главы Бюро нацыянальнай бяспекі. На парламенцкіх выбарах у 2011 годзе быў абраны ў Сойм, пераабраны ў 2015 годзе.
16 лістапада 2015 года заняў пасаду міністра замежных спраў у кабінеце Беаты Шыдла.
Літаратура Sejm Rzeczypospolitej Polskiej. VII kadencja. Przewodnik, Wydawnictwo Sejmowe, Warszawa 2012, s. 454.
Спасылкі Сайт Сойма Польшчы База даных «Польская навука»
Катэгорыя:Міністры замежных спраў Польшчы Катэгорыя:Выпускнікі ВНУ ЗША Катэгорыя:Паслы Польшчы Катэгорыя:Члены партыі «Права і справядлівасць» Катэгорыя:Дэпутаты Сейма Польшчы 7 склікання Катэгорыя:Дэпутаты Сейма Польшчы 8 склікання Катэгорыя:Дэпутаты Еўрапарламента ад Польшчы