Гордан Дзьёрдзь Байнаі (; нар. , Сегед) — венгерскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Прэм'ер-міністр Венгрыі (14 красавіка 2009 — 29 мая 2010).

У 2008—2009 гадах займаў пасаду міністра нацыянальнага развіцця і эканомікі Венгрыі, у 2007—2008 — міністра мясцовага самакіравання і рэгіянальнага развіцця, у 2006—2007 — узначальваў Нацыянальнае агенцтва па развіцці. У 2006 годзе быў старшынёй савета дырэктараў і прэзідэнтам кіруючай кампаніі міжнароднага аэрапорта Будапешта, а ў 2000—2005 гадах — генеральным дырэктарам інвестыцыйнай кампаніі Wallis Rt.

Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Венгрыі