Се́рхіа Пе́рэс Мендоза (, ; нарадзіўся года), таксама вядомы як «Чэко» Перэс — мексіканскі аўтагоншчык, пілот Формулы-1.
Кар’ера Формула-1 Sauber (2011–2012) Перэс быў членам Акадэміі кіроўцаў Ferrari да 2012 года. Свой першы подыум у Формуле 1 атрымаў у 2012 годзе на Гран-пры Малайзіі у Sauber, што прынесла яму вядомасць і падмацавала спекуляцыі наконт пераходу ў Ferrari ў найбліжэйшай будучыні. Тым не менш, пазней Перэс паведаміў журналістам, што ён планаваў застацца ў Sauber па меншай меры да канца 2012 года. З-за яго маладога ўзросту і высокіх дасягенняў, ён быў празваны "мексіканскім Вундэркіндам".
McLaren (2013) Перэс перайшоў у McLaren на сезон 2013 года, аднак аўтамабіль быў не ў стане прынесці камандзе хоць адзін подыум. На сезон 2014 года каманда вырашыла замяніць Перэса на дацкага пілота Магнусена, але вельмі позна, што магло пакінуць Перэса без месца ў чэмпіянаце.
Force India (2014–2018) У снежні 2013 года было абвешчана, што Force India падпісала з Перэсам кантракт на 15 мільёнаў еўра..
Racing Point (2019–2020)
Red Bull (з 2021 года) На сезон Формулы-1 года падпісаў кантракт з Red Bull Racing. На этапе ў Азербайджане завяваў першую перамогу за новую каманду. У жніўні 2021 года пагадненне было працягнута на сезон года. Акрамя перамогі ў Баку, за сезон яшчэ чатыры разы падымаўся на подыум і скончыў год чацвёртым у агульным заліку.
У сезоне года здабыў дзве перамогі (у Манака і Сінгапуры). 31 мая 2022 года кантракт быў працягнуты яшчэ на два сезоны да канца 2024 года. На апошнюю гонку Перэс і Леклер выйшлі з роўнай колькасцю ачкоў. У Абу-Дабі Леклер фінішаваў другім, Серхіа стаў трэцім. Такім чынам і ў чэмпіянаце Перэс заняў трэцяе месца.
На гран-пры Саудаўскай Аравіі 2023 года здабыў сваю пятую перамогу ў кар’еры.
Асабістае жыццё Жанаты. Трое дзяцей: Серхіа-малодшы (нар. 2017), Карлота (нар. 2019) і Эміліа (нар. 2022).
Катэгорыя:Спартсмены Іспаніі