Канстанцін Веньямінавіч Гей ( — ) — савецкі партыйны дзеяч.

Біяграфія

У Кастрычніцкую рэвалюцыю (1917) і Грамадзянскую вайну старшыня Пскоўскага губвыканкама, сакратар Пскоўскага губкама РКП(б). З 1922 года загадчык арганізацыйнага аддзела Паўночна-Заходняга бюро ЦК РКП(б). З 1923 года сакратар Свярдлоўскага губкама, з 1925 года загадычык арганізацыйным аддзелам ЦК ВКП(б). З 8 студзеня 1930 да 23 студзеня 1932 года першы сакратар і член Бюро ЦК КП(б)Б. З 1932 года сакратар Маскоўскага камітэта УКП(б).

З 1934 года ўпаўнаважаны Камісіі савецкага кантролю пры СНК СССР па Узбекістане, з 1937 — па Горкаўскай вобласці, кандыдат у члены ЦК УКП(б) у 1924—1934.

Член ЦВК БССР у 1930—1932 гадах. На пасадзе першага сакратара ЦК КП(б)Б прымаў актыўны ўдзел у барацьбе супраць гэтак званай «нацдэмаўшчыны»: пры ім быў адбыўся працэс па сфабрыкаванай ДПУ справе «Саюза вызвалення Беларусі». Прыгавораны да расстрэлу 25 лютага 1939 года. Месца пахавання — , МаскваГей, Константин Вениаминович . Списки жертв. Рэабілітаваны ў 1956 годзе.

Літаратура  Шумейка М. Ф. Гей Канстанцін Веньямінавіч //

Катэгорыя:Расстраляныя Катэгорыя:Удзельнікі Кастрычніцкай рэвалюцыі Катэгорыя:Дзяржаўныя дзеячы СССР Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Першыя сакратары ЦК КПБ Катэгорыя:Члены ЦВК БССР