BMW 507 — родстар, выпускаўся ў ФРГ канцэрнам BMW з 1956 па 1959 гады. Машына была прадстаўлена на Франкфруцкім аўтасалоне ў 1955 годзе.
Аўтамабіль быў адказам BMW галоўнаму канкурэнту Mercedes-Benz і яго мадэлі 300SL. Стварэнне машыны было даверана маладому дызайнеру Альбрэхту Гёртцу.
Канструкцыя
Рухавік V8 аб'ёмам 3168 см3 быў выкананы з алюмінія, таксама як і кузаў. Дзякуючы двум карбюратарам Zenith 32NDIX і павялічанай да 7.8:1 ступені сціску магутнасць склала 150 к. с.BMW Konzernarchiv: BMW 507 Roadster Упершыню для BMW спераду былі ўстаноўлены дыскавыя тормазы. Трансмісія 4-ступеньчатая механічная, усе перадачы сінхранізаваныя. Счапленне сухое аднадыскавае. Усяго было выпушчана 252 машыны. У 2014 годзе экзэмпляр 507 быў прададзены на аўкцыёне за 2,4 мільёна долараў ЗШАJerry Garrett, In Florida, New Stars on Block, The New York Times.
Галерэя
Літаратура
507 Катэгорыя:Аўтамабілі паводле алфавіта Катэгорыя:Заднепрывадныя аўтамабілі