Капліца ў імя свяшчэннамучаніка Макарыя Кіеўскага — мураваная праваслаўная капліца ў аграгарадку Скрыгалаве Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.
Гісторыя Ініцыятыва па ўшанаванні памяці кіеўскага мітрапаліта належыць колішняму настаяцелю Скрыгалаўскай царквы Васілю Завітневічу, які ў 1897 годзе на месцы яго забойства — высокім беразе Прыпяці — паставіў абеліск з памятнай шыльдай і абразом пакутнікаІ.М. Калбасіна. Праваслаўная царква на Мазыршчыне ў XIX—пачатку XX стст. — МДПУ імя І.П. Шамякіна. .
Унук Васіля Завітневіча, айцец Іаан Пашын, распачаў будоўлю цаглянай капліцы імя Макарыя Кіеўскага побач з царквой. Яе асвячэнне адбылося 1 траўня 1905 года. У капліцы захоўваліся прывезеная з Кіева айцом Іаанам старажытная ікона і часцінка мошчаў МакарыяВиленский календарь на 1909 год. — Вильно, 1908. С. 80. .
За савецкім часам капліца была закінута. Пасля рэстаўрацыі ў 1990-х гадах над будынкам узвялі новы купал. Штогод 14 траўня ў капліцы адбываюцца ўрачыстыя богаслужэнні, пасля чаго ладзіцца хрэсны ход да помніка мітрапаліту.
Архітэктура Пабудова выканана ў формах маскоўскай царкоўнай архітэктуры XVII стагоддзя, паводле кампазіцыі і вобліка нагадвае Гомельскую капліцу-пахальню Паскевічаў. Камернае цэнтральнае крыжовае ў плане збудаванне, завершанае гранёным шатром з цыбулепадобнай галоўкай. У аснове архітэктурнага вобраза — форма кілепадобнай аркі і какошніка, якімі вырашаны арачны ўваходны партал і франтоны васьмерыка ў аснаванні шатра. Архітэктурная пластыка дасягаецца высакаякаснай мастацкай цаглянай муроўкай.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Катэгорыя:Капліцы Гомельскай вобласці Катэгорыя:Культавыя збудаванні Мазырскага раёна Катэгорыя:Храмы Тураўскай і Мазырскай епархіі Катэгорыя:1906 год у Беларусі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі