Свята-Іаана-Багаслоўская царква — праваслаўны храм у в. Семігосцічы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1913 г. з дрэва на месцы храма 1-й паловы 19 ст.Историко-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии архимандритом Николаем. СПб., 1864.
Архітэктура Вырашана па каноне чатырохчасткавага храма падоўжна-восевай кампазіцыі: двух'ярусная чатырохгранная прытвор-званіца, кароткі бабінец, кубападобная малітоўная зала, апсіда. Шатровыя пакрыцці званіцы і малітоўнай залы завершаны макаўкай і цыбулепадобнай галоўкай на васьмігранным барабане. Гарызантальна ашаляваныя фасады (цокальная і фрызавая часткі — вертыкальна) прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў плоскіх ліштвах. Уваход аформлены двухслуповым ганкам пад двухсхільным пакрыццём.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Семігосцічы Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Столінскага раёна Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:1913 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі