Цодзік Львовіч Даўгапольскі (—) — яўрэйскі пісьменнік.
Біяграфія Прадзед пісьменніка валодаў кавалкам зямлі ў Даўгаполлі.
Ц. Даўгапольскі нарадзіўся ў горадзе Гарадок Віцебскай губерні ў сям’і меламеда Лейбы. Маці служыла ў магазіне. У сям’і было 7 дзяцей. З імі жылі пляменніца і старая баба. Хатка стаяла на Паметнай вуліцы ля шашы.
З трынаццаці год працаваў на шчаціннай фабрыцы ў Невелі. Вельмі цяжкімі былі ўмовы побыту рабочых. Захварэў на вострае малакроўе, вярнуўся дамоў. У 1909 годзе ў Вялікіх Луках экстэрнам здаў экзамен на званне хатняга настаўніка, працаваў у вёсцы Захар’іна Магілёўскай губерні. У 1912 годзе вярнуўся ў Гарадок і на працягу шасці гадоў узначальваў яўрэйскае вучылішча. Быў актыўным членам Бунда. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працаваў інструктарам Наркама адукацыі, дырэктарам дзіцячага дома ў Віцебску, пазней — у газетах і часопісах. З 1925 г. у газеце «Акцябэр» (Менск). З 1933 г. працаваў у Дзяржвыдзе БССР.
У 1938 годзе рэпрэсаваны. Арыштаваны 27 красавіка ў Мінску па адрасе: вул. Камсамольская, д. 1/13, кв. 2. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 27 верасня як «былы член Бунда» і за «антысавецкую агітацыю» да 8 гадоў лагераў і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Адбываў пакаранне ў Казахстане і быў вызвалены ў 1943 годзе. Вязняў выпусцілі, калі да лагера набліжаліся нямецка-фашысцкія войскі. Пісьменнік дайшоў пехатой у савецкі тыл, выпадкова сустрэў сям’ю сястры Зіны, а потым сям’ю дачкі. Быў настаўнікам на Урале. Пасля вайны высланы з Ленінграда, жыў у Віцебску.
Цяжка захварэўшы, вясной 1959 пераехаў да дачкі ў Ленінград, дзе і памёр.
Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобласці 5 жніўня 1993.
Жонка і два сыны забіты ў гета.
Творчасць Дэбютаваў допісам у нелегальным бундаўскім выданні ў 1898 годзе. У 1914 годзе выдаў п’есы «Карціны з мястэчка» (Вільня). Пісаў на ідышы, беларускай і рускай мовах. Аўтар раманаў, аповесцей, нарысаў, фельетонаў і п’ес. Друкаваўся ў «Штэрне». Творы выдаваліся ў Вільні, Менску, Маскве, Харкаве. У 1931 годзе выйшаў зборнік вершаў «З пяром у руцэ». Сярод апублікаванага: раманы «Каля адчыненай брамы» (1928, беларускі пераклад 1931), «Шоўк» (1934), «На савецкай зямлі» (1931); аповесць «Агітпоезд» (1933, беларускі пераклад 1935); п’есы «Бітва машын» (1930), «Да апошняга» (1931), «Калгасны сургуч» (1933); кніга кніга «Адваротны бок новага быту» (1928); Зборнікі прозы «Навыварат» (1928), «На савецкай зямлі» (1931), «Навелы» (1936); Dem Zeydns Kloles. Дэм зэйднс клолэс. Дедушкины проклятия. Одноактная детская комедия (на идише). Рис. Элиэзера Лисицкого. (Передняя и задняя обложки, 2 ил.). — Москва, издание Центрального еврейского комиссариата, 1919. 30 с. с ил.RARUS’S GALLERY і інш.
Аўтар успамінаў. Аўтабіяграфічны раман, падрыхтаваны да друку, загінуў у час вайны.
Браў удзел у падрыхтоўцы кнігі «Ніколі не забудзем» з успамінамі беларускіх дзяцей.
Раман «Шоўк» прысвечаны будаўніцтву магілёўскай шоўкавай фабрыкі. Творы ўключаліся ў вучэбныя праграмы яўрэйскіх школ у Беларусі. На беларускую мову іх перакладалі Б. Клімчук, І. Плаўнік, С. Плаўнік (Бядуля).
Літаратура
Багдановіч І. Э. Даўгапольскі Цодзік // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1993. — Т. 2 : Верабей-Іваноў. — С. 332—333. Іофе, Э. Р. Малюнкі з яўрэйскага мястэчка // Літаратура і мастацтва. — 2019. — 20 верас. — С. 11.
Спасылкі Леанід Маракоў Шульман А. Еврейский Городок // Библиотека журнала «МИШПОХА» ДОЛГОПОЛЬСКИЙ Цодек Львович // Российская Еврейская Энциклопедия RARUS’S GALLERY
Катэгорыя:Яўрэйская культура Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Ідышамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Ідышамоўныя паэты Катэгорыя:Драматургі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў Беларусі