Румынскія ваеннапалонныя ў СССР — служачыя Узброеных сіл Румыніі, якія патрапілі ў палон Чырвонай Арміі падчас Другой сусветнай вайны. Разам з палоннымі з Вермахта і з вайскоўцамі дзяржаў-саюзніц гітлераўскай Германіі знаходзіліся ў лагерах ваеннапалонных у першае пасляваеннае дзясяцігоддзе, пасля чаго былі рэпатрыяваны ў Румынію.
Гісторыя пытання На першых этапах удзелу румынскай арміі ў баях у СССР не было шматлікіх выпадкаў паланення румынскіх салдат. Але ўжо пасля Сталінградскай бітвы шмат румынаў апынуліся ў палоне разам з нямецкай арміяй ПаўлюсаВильгельм Адам. Катастрофа на Волге. Я был адъютантом фельдмаршала Паулюса. Пазней праблема здачы румынскіх салдат у палон стала масавай. Пасля таго як у 1944 г. Румынія капітулявала перад СССР, арышты румынскіх грамадзян і іх дэпартацыя ў Савецкі Саюз працягваліся. З некаторых добраахвотнікаў з ліку румынскіх палонных фарміраваліся вайсковыя часткі, якія ваявалі на баку СССР.
Вызваленне палонных пачалося ў 1946 г. і расцягнулася да 1956 г. Пасля вяртання ў Румынію некаторыя вайскоўцы атрымалі новыя турэмныя пакаранні ад новай камуністычнай улады за ўдзел у вайне супраць СССР.
Колькасць ваеннапалонных Германіі і яе саюзнікаў у СССР Звесткі пра колькасць ваеннапалонных УС Германіі і яе саюзнікаў у лагерах НКУС СССР на 22 красавіка 1956 гЦХИДК. Ф.1п, оп. 32-6, д. 2, л. 8-9.. (У гэту табліцу не ўваходзяць калабарацыяністы з грамадзян СССР, а звесткі даюцца па нацыянальным паходжанні палонных, а не іх краіне пражывання.)
НацыянальнасцьУсяго ўлічана ваеннапалонныхВызвалена і рэпатрыяванаПамерла ў палоне немцы 2 171 312 2 031 743 297 250 аўстрыйцы 156 681 145 790 10 891 чэхі і славакі 69 977 65 954 4 023 французы 23 136 21 811 1325 югаславы 21 830 20 354 1476 палякі 60 277 57 149 3128 галандцы 4730 4530 200 бельгійцы 2014 1833 181 люксембуржцы 1653 1560 93 іспанцы 452 382 70 датчане 456 421 35 нарвежцы 101 83 18 іншыя нацыянальнасці 3989 1062 2927 Усяго па Вермахту 2 733 739 2 352 671 381 067 % 100 % 86,1 % 13,9 % венгры 513 766 459 011 54 755 румыны 187 367 132 755 54 612 італьянцы 48 957 21 274 27 683 фіны 2377 1974 403 Усяго па саюзнікам 752 467 615 014 137 753 % 100 % 81,7 % 18,3 % Усяго ваеннапалонных 3 486 206 2 967 686 518 520 % 100 % 85,1 % 14,9 %
Цікавыя факты А. І. Салжаніцын у рамане «Архіпелаг ГУЛАГ» узгадваў сваё знаёмства з румынскім вайсковым разведчыкам падчас знаходжання ў адной з турмаў. 9 верасня 2003 года прэзідэнт Румыніі адкрыў мемарыял румынскім салдатам, якія загінулі ў СССР, у былым лагеры «Спаскі», дзе было больш за ўсё румынскіх ваеннапалонныхVasile Soare. Prizonierii militari şi civili români detinuţi in lagărele de concentrare staliniste de pe teritoriul regiunii Karaganda, Kazahstan, in perioada 1941—1950 // The Epoch Times, March 14, 2006. . Гісторык А. Шаркоў, спецыяліст па ваеннапалонным часоў Другой сусветнай вайны ў СССР, сцвярджае, што сярод палонных у лагерах НКУС у БССР былі румыныЦыт. па: В. Черкасова. ЗАЛОЖНИКИ ВОЙНЫ. После окончания боев ими остаются военнопленные // Белгазета, 17.09.2001, № 36 (302)..
Спасылкі A. Antonov-Ovseenko. The Time of Stalin — portrait of a tyranny. San Francisco: Harper & Row, 1981. ISBN 0-06-010148-2 Johann Urwich-Ferry. Ohne Pass durch die UdSSR. München: Vereinigung der Freien Rumänen, 1976—1978. Румынскі пераклад: Fără paşaport prin URSS. Amintiri. Bucureşti: Editura Eminescu, 1999. Florin Constantiniu. Surse sovietice despre prizonierii români în URSS Romanian Prisoners in the USSR after WWII // Radio România Internaţional. Vitalie Văratec. Prizonieri de război români în Uniunea Sovietică. Documente 1941—1956. Bucureşti: Monitorul oficial R.A., 2013. Прэзентацыя і агляд кнігі
Гл. таксама Японскія ваеннапалонныя ў СССР Нямецкія ваеннапалонныя ў СССР Венгерскія ваеннапалонныя ў СССР Італьянскія ваеннапалонныя ў СССР Фінскія ваеннапалонныя ў СССР Савецкія ваеннапалонныя падчас Вялікай Айчыннай вайны Інтэрніраванне немцаў у ЗША Выкарыстанне прымусовай працы нямецкага цывільнага насельніцтва ў СССР
Катэгорыя:Вялікая Айчынная вайна Катэгорыя:Другая сусветная вайна