Кутб-Мінар (таксама Кутуб-Мінар ці Кутаб-Мінар,  — самы высокі ў свеце цагляны мінарэт. Пабудаваны ў Дэлі (раён Мехраулі) некалькімі пакаленнямі ўладароў Дэлійскага султаната. Мінарэт з’яўляецца цэнтрам комплекса гістарычных помнікаў розных эпох.

Мінарэт Ала-і-Мінар Мінарэт Ала-і-Мінар пачаў будаваць Алаудзін Хільджы, які збіраўся зрабіць яго ў два разы вышэй, чым Кутб-Мінар. Але будаўніцтва было спынена, калі канструкцыя дасягнула 24,5 метраў і быў пабудаваны толькі адзін ярус пасля смерці Алаудзіна. Першы ярус будынка захаваўся да нашых дзён.

Мячэць Куват-уль-Іслам Мячэць Куват-уль-Іслам (што значыць Моц Іслама) вядомая таксама як мячэць Кутб, ці вялікая мячэць Дэлі, была пабудавана , заснавальнікам ці Дынастыі Рабоў. Будаўніцтва мяэці пачалось у 1190 годзе. У якасці будаўнічых матэрыялаў выкарысталі дваццаць сем разбураных індуісцкіх і джайнісцкіх храмаў. Гэта была першая мячэць, пабудаваная ў Дэлі пасля заваявання.

Потым мячэць пашыралася и дабудоўвалася.

Цяпер мячэць разбурана, але маштабныя руіны дазваляюць судзіць аб ісламскай архітэктуры.

На захад ад мячэці знаходзіцца магіла , пабудаваная ў 1235 годзе. Будаўніцтва маўзалея паказвае адыход ад індыйскіх звычаяў крэмацыі.

Вароты Ала-і-Дарваза Пышныя вароты Ала-і-Дарваза былі пабудаваны першым султанам Дэлі з дынастыі Хільджы Алаудзінам.

Калона з унікальнага жалеза

Вялікай загадкай з'яўляецца жалезная калона вышынёй 7 метрай і весам у 6 тон. Калона была ўведзена царом Кумарагуптай I з дынастыі Гупта, якая правіла ў Паўночнай Індыі ў перыяд 320—540 гадоў. Першапачаткова калона знаходзілася у храме Вішну горада , а на калоне быў размешчаны . Калона была перанесена на гэта месца і увайшла ў склад індуісцкага храма. Усе астатнія пабудовы храма былі разбураны і выкарыстаны як будаўнічыя матэрыялы для мінарэта Кутб-мінар і мячэці Куваі-ул-Іслам.

На калоне застаўся надпіс, прысвечаны Вішну і цару (375—413 гады). За 1600 гадоў калона амаль не падверглася карозіі, аб прычыне гэтага вядуцца спрэчкі. Існавала тэорыя, што калона зроблена з метэарытнага жалеза (супраць якой сведчыла адсутнаць нікеля). Згодна з іншымі меркаваннямі, у калоне выкарыстоўваўся асаблівы сплаў, вынайдзены індыйскімі металургамі. У выніку аналіза старажытнай тэхналогіі вытворчасці жалеза, было вызначана, што імавернай прычынай было невывядзенне фосфару ў шлакі пры адсутнасці вапны ў тэхналагічным працэсе, у выніку чаго ўтварылася асаблівая ахоўная корка з высокім утрыманнем фосфару, якая перашкаджае карозііOn the Corrosion Resistance of the Delhi iron Pillar, R. Balasubramaniam. Corrosion Science, Volume 42 (2000) pp. 2103—2119. «Corrosion Science» is a publication specialized in corrosion science and angineering..

Вакол калоны пабудавана агароджа. Лічыцца, што калі стаць да калоны спіной і абхапіць яе ззаду рукамі, гэта прынясе шчасце.

Грабніца Імама Заміна У паўночна-заходнім баку ад Варот Ала-і-Дарваза знаходзіцца невялікая грабніца суфійскага святога XV ст. імама Мухамаада Алі, больш вядомага як Імам Замін. Ураджэнец Туркестана Імам Замін прыйшоў у Індыю ў час праўлення (1488—1517) Ён быў членам суфійскага ордэна чыштыя. Грабніца была ўзведзена пры яго жыцці ў 1537-38 гадах, а праз год ён памёр.

Плошча грабніцы — 7,3 м²

Галерэя

Гл. таксама Славутасці Дэлі Спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Індыі

Спасылкі entry in the UNESCO World Heritage Site List Corrosion resistance of Delhi iron pillar Nondestructive evaluation of the Delhi iron pillar Current Sciene, Indian Academy of Sciences, Vol. 88, No 12, 25 June 2005 (PDF) Падборка фота Кутуб-Мінара Photo gallery of the Qutb complex http://www.haim.ru: Кутаб-Мінар (Кутб-Мінар).

Катэгорыя:Мінарэты Індыі Катэгорыя:Храмы Індыі Катэгорыя:Дэлі