Фёдар Міхайлавіч Языковіч (, в. Старое Заліцвінне, , Магілёўская вобласць — ) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камуністычнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Палескай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія
З 1923 года на савецкай, прафсаюзнай, культурна-асветніцкай і педагагічнай працы на Магілёўшчыне і Міншчыне. Скончыў Вышэйшую камуністычную сельскагаспадарчую школу Беларусі імя У. І. Леніна ў 1936 годзе. З 1938 года інструктар ЦК КП(б)Б, камандзір Палескага партызанскага злучэння.
Пагіб у баі. Яго імем названы школа і вуліца ў Мазыры. Мемарыяльная дошка на месцы гібелі Языковіча — чыгуначнай станцыі Брынёва на лініі Брэст-Гомель.
Памяць
На Кургане Славы ў Мазыры ў памяць пра Героя ўстаноўлена мемарыяльная пліта.
Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Другія сакратары Палескага абкама КП Беларусі Катэгорыя:Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны