Ружанскі тэатр Сапегаў — прыватны тэатр, які існаваў y 1765—1791 гадах у Ружанах.

Гісторыя Налічваў «60 артыстаў і танцоўшчыкаў».

Меў музычна-оперную школу, капэлы ў Ружанах (Пружанскі раён), Дзярэчыне (Зэльвенскі раён), Зэльве; 40 музыкантаў «пры бубнах і трубах». У ім працавалі М. Пранчынскі як танцоўшчык, балетмайстар і пастаноўшчык («Літасцівасць Ціта», пастаноўка 1784 года), К. Чыпрыяні (з 1775 года) як капельмайстар і кампазітар, а таксама навучаў ігры на скрыпцы прыгонных князя.

Сярод вядомых пастановак тэатра: аднаактовая опера Ж. Русо «Вясковы чараўнік», балеты «Арынянка» і «Літасцівасць Ціта», камедыя Малінэ «Чароўнае дрэва».

Будынак Тэатр размяшчаўся ў Ружанскім палацавым комплексе ва ўсходнім корпусе, які падзяляўся параднай лесвіцай на дзве роўныя часткі — тэатр і манеж. Меў глыбокую сцэну з 7 планамі куліс, што давала магчымасць тройчы мяняць афармленне ў час спектакля. Да сцэны прылягалі невялікія гардэробныя. Падковападобная ў плане зала была 2-ярусная: на першым ярусе было 14 ізаляваных лож; на другім — 15 з каралеўскай ложай у цэнтры. Ложы ўпрыгожвалі ажрныя балюстрады, калоны карынфскага ордара.

Літаратура Барышаў Г. Гарадскі і маёнткавы прыгонны тэатр на тэрыторыі Беларусі // Гісторыя беларускага тэатра. Мн., 1983. T. 1.

Спасылкі

Катэгорыя:Тэатры Беларусі Катэгорыя:Ружаны Катэгорыя:Гісторыя тэатра Беларусі Катэгорыя:1765 год у Беларусі Катэгорыя:Сапегі Катэгорыя:З’явіліся ў 1765 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1791 годзе