Бугульма (, ) — горад (з 1781 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Бугульмінскага раёна Татарстана. Заснаваны ў 1736 годзе. Размешчаны на рацэ Зай (басейн Волгі), за 333 км ад Казані.

Насельніцтва

Эканоміка НГДУ «Іркеннефць», завод «Нафтааўтаматыка», механічны, мясны, малочны, лікёра-гарэлкавы завод, цагельня, мэблевая, швейная фабрыка, завод электратэхнічнага абсталявання, электранасосны завод, завод жалезабетонных вырабаў і інш.

Вядомыя асобы Аляксандр Васільевіч Іваноў (нар. 1948) — беларускі спецыяліст у галіне працэсаў і апаратаў харчовых вытворчасцей. Валерый Іванавіч Кокараў (1950—2020) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Намеснік Cтаршыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1994—2001). Аляксандра Аляксандраўна Ракіцянская (нар. 1921) — вучоны ў галіне гематалогіі і імуналогіі. Валерый Уладзіміравіч Тарасаў (нар. 1953) — беларускі архітэктар.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Татарстана