Вуліца Аўтадораўская — вуліца ў Маскоўскім раёне Мінска.

Размяшчэнне Размешчана паралельна чыгуначным пуцям. Пачынаецца ад Аўтадораўскага завулка і цягнецца ў паўднёва-заходнім кірунку да Неўскага завулка, на скрыжаванні з якім абрываецца. Зноў пачынаецца за праспектам Жукава, каля воданапорнай вежы, цягнецца на поўдзень, перасякаючы завулкі Пуцейскі і Малы, пераходзіць у вуліцу Машыністаў.

Забудова

№ 3 (інвентарны нумар 500/С-17717) — Галоўны корпус чыгуначнай бальніцы (1912—1914) — № 3 (інвентарны нумар 500/С-17719 і 500/С-1660) — Дапаможныя карпусы чыгуначнай бальніцы (1912—1914) — № 3а — Вадацяжная вежа (1912—1914)  —

Помнікі Брацкая магіла нa тэрыторыі філіяла чыгуначнай бальніцы, дзе пахаваны супрацоўнікі Мінскага лінейнага аддзялення міліцыі, якія загінулі 25 чэрвеня 1941 г. у час налёту нямецкай авіяцыі на горад (1972).

Спасылкі

Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Маскоўскі раён (Мінск)