Сюзанэ, сюзані (, , ) — від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, які ўяўляе сабой ручную вышыўку па баваўнянай (часам шаўковай) тканіне шаўковымі ці баваўнянымі ніткамі, распаўсюджаны ў Таджыкістане, Узбекістане і Іране. Слова сюзанэ з персідскай мовы (сузан) азначае іголку. Мастацтва вырабу такіх тканін у Іране называецца сузандозі ().
Гісторыя
Лічыцца што мастацтва сюзанэ узнікла ў канцы 18 — пачатку 19 стагоддзяў, але некаторыя спецыялісты мяркуюць, што яны былі прыдуманыя нашмат раней. У пачатку 15 стагоддзя пасол Кастыліі які быў у Тамерлана ў Самаркандзе, пакінуў падрабязныя апісанні вышывак, якія, верагодна, і былі папярэднікамі сюзанэ.
Тэхналогія стварэння
Будучае сюзанэ складвалі з некалькіх палос шырынёй каля 40-50 см і сшывалі на «жывую» нітку. Пасля нарыхтоўку раскладвалі на падлозе і малявалі ўзор адразу па ўсёй паверхні спосабам, які дазволіць малюнку захавацца на працягу некалькіх месяцаў да сканчэння вышыўкіРисование сюзане . Пасля гэтага сюзанэ разбіралі і вышывалі кожную паласу асобна на падрамніку. Пры гэтым як у час вышывання, так і пры сшыванні палос пакідалі наўмысныя памылкі, якія рабіліся, каб падмануць злых духаў, што захочуць праз сюзанэ зрабіць шкоду домуОшибки и ловушки в сюзане . Гэтыя памылкі маглі быць як яўнымі для хатніх сюзанэ, што застануцца ў сям'і — няроўнае шво, ніткі рознага адцення колеру ў адным элеменце, так і вельмі тонкімі і амаль незаўважнымі для сюзанэ, прызначаных для пасагу або падарункаў сваякам — розны малюнак у кожным куце дывана, неаднолькавыя кветкі ў паўторным арнаменце, «забытыя» элементы.
Мастацкае афармленне
Звычайнымі узорамі сюзанэ з'яўляюцца насценныя дываны прамавугольнай формы, якія часам складаюцца з некалькіх сшытых паміж сабою частакСюзане. Декоративное искусство Узбекистана , але гэтая тэхніка можа выкарыстоўвацца і на іншых тэкстыльных вырабах: абрусах, покрыўках, коўрыках для малітвы і гэтак далей.
Папулярнымі матывамі вышывак сюзанэ з'яўляюцца геаметрычныя фігуры, лісце, вінаградныя гронкі, кветкі (цюльпаны, гваздзікі, касачы), сонца і луну, а часам і сілуэты птушак і рыб.
Колеравая гама сюзанэ можа дасягаць 10-15 тонаў, але у майстрых, што ствараюць іх, атрымліваецца захаваць раўнавагу і гарманічнасць вышыўкі.
Знешні выгляд сюзанэ моцна адрозніваецца ад рэгіёна, паколькі ў кожнай мясцовасці існуе свая мастацкая традыцыя аздаблення вышывак.
Віды сюзанэ
Самаркандскае сюзанэ Бухарскае сюзанэ Худжандскае сюзанэ Шахрысабскае сюзанэ Урацюбінскае сюзанэ Істараўшанскае сюзанэ Лакайскае сюзанэ Нурацінскае сюзанэ Пскенцкае сюзанэ Ташкенцкае сюзанэ Персідскае сюзанэ Андзіжанскае сюзанэ
Абрадавае значэнне
Ва ўзбекскай традыцыі сюзанэ з'яўляюцца неад'емнай часткай пасагу нявесты. Лічылася, што калі пакінуць незавершаны кавалачак у сюзанэ, то ў доме не скончацца вяселлі, а дачка будзе здаровайЧтобы свадьбы в доме не кончались…Или о чем поет сюзане .
Вывучэнне і даследаванні сюзанэ
Сюзанэ лічацца творамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і з'яўляюцца часткамі мастацкіх калекцый розных музеяў. Дзякуючы велізарнай збіральнай дзейнасці Вольгі Аляксандраўны Сухаравай, адна з найлепшых ва Узбекістане калекцый узбекскай і таджыкскай вышыўкі захоўваецца ў Самаркандскім музеіВ Москве издана книга «Сузани. Среднеазиатская средневековая вышивка» . Па выніках яе даследаванняў ужо пасля смерці В. А. Сухаравай на рускай і англійскай мовах была выдана кніга, якую ўпрыгожылі выявы сабраных ёю сюзанэ Сузани. Среднеазиатская декоративная вышивка. Институт этнологии и антропологии им. Н. Н. Миклухо-Маклая. — «Восточная литература» РАН, Москва 2006 г., ISBN 5-02-018495-0. Тираж: 800 экз.Все грани традиционной вышивки .
Сучаснае жыццё сюзанэ
Сюзанэ шырока выкарыстоўваецца ў інтэр'ерах як у краінах, дзе падобныя вышыўкі з'яўляюцца традыцыйнымі, так і ў іншых краінах для стварэння асаблівага ўсходняга каларыту. З іх робяць абрусы, посцілкі, выкарыстоўваюць іх для абіўкі мэблі і ў якасці насценных паноСюзане в современном интерьере .
У філатэліі
У 2009 годзе ва Узбекістане былі выпушчаны паштовыя маркі, якія паказваюць розныя віды мясцовых сюзанэ.
Літаратура Сюзане // «Популярная художественная энциклопедия.» Под ред. Полевого В. М.; М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986. Сузани. Среднеазиатская декоративная вышивка. Институт этнологии и антропологии им. Н. Н. Миклухо-Маклая. — «Восточная литература» РАН, Москва 2006 г., ISBN 5-02-018495-0. Тираж: 800 экз.
Спасылкі
Художественная вышивка. Сюзане в Узбекистане
Катэгорыя:Тыпы дываноў Катэгорыя:Традыцыі Узбекістана Катэгорыя:Традыцыі Таджыкістана Катэгорыя:Традыцыі Ірана Катэгорыя:Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Катэгорыя:Вышыўка Катэгорыя:Культура Узбекістана Катэгорыя:Культура Таджыкістана Катэгорыя:Культура Ірана