Шахры-Сухтэ ( літаральна — «спалены горад»)— археалагічны помнік, які з'яўляецца астаткамі гарадскога паселішча бронзавага века, што належыць да гільмендскай культуры. Выяўлены ў астане Сістан і Балучыстан на беразе ракі Гільменд у дарогі Захедан—Заболь. Уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА.
Раскопкі Займаючы плошчу ў 151 гектар, Шахры-Сухтэ адносіўся да буйнейшых гарадоў існаваўшых на заранку чалавечай цывілізацыі. Горад узнік каля 3200 г. да н. э., прайшоў у сваім развіцці чатыры стадыі і быў спалены тры разы да таго, як быў канчаткова пакінуты ў 2100 г да н. э. Астаткі горада былі знойдзены ў 1967 г. З 1970 г. Тут пастаянна праводзяць раскопкі каманды іранскіх і італьянскіх археолагаў, перядычна публікуюццца паведамленні аб усё новых адкрыццяхCHN | News.
Знаходкі
У снежні 2006 г. археолагі знайшлі тут самы старажытны пратэз вочнага яблыка, дыяметрам трохі болей за 2,5 см. Ён зроблены з вельмі лёгкага матэрыяла, верагодна бітумнай пасты. Паверхня штучнага вока пакрыта тонкім слоям золата, у цэнтры яго выгравіравана акружнасць (якая адлюстроўвае радужную абалонку вока) с залатымі лініямі, якія разыходзяцца ў выглядзе прамянёў. Жаночыя астанкі, каля якіх знайшлі штучнае вока, мелі рост 1,82 м — трохі вышэй чым у сярэдняй жанчыны таго часу. З абодвух бакоў у штучным воку былі прасверлены тонкія дзіркі, праз якія працягвалася залатаы дрот, пры дапамозе якога вока замацоўвалася ў вачніцы. Шкілет датуецца перыядам каля 2900—2800 гг. да н. э. У ходзе раскопак былі знойдзены найбольш старажытныя прыналежнасці для трыктрака, ігральная косць і насенне кмену разам са шматлікімі металічнымі рэчамі (сярод якіх прысутнічае шлак і абломкі катла). Сярод іншых цікавых аб'ектаў, знойдзеных падчас раскопак — чалавечы чэрап са слядамі трэпанацыі і кубак з неабпаленай гліны з выявамі, якія можна вытлумачыць як ранні ўзор анімацыіFirst animation of the /world Found In Burnt City. Iran, Lersian Journal, 2004.
Роля жанчын Шэраг палеаантраполаагаў лічаць, што жанчыны-маці ігралі важную сацыяльную і фінансавую ролю ў Шахры-Сухтэ. У пахаваннях шэрага жанчын, датуемых каля 5000 гадоў, знойдзены разныя ўпрыгожванні, зробленыя з рачной галькі, якія, як лічцца, належалі толькі паважаным грамадзянам горада. Магчыма, жанчыны выкарыстоўвалі гэтыя ўпрыгожванні для прыкладання пячатак на важныя дакументы, альбо проста дэманстравалі выявы, для падкрэслівання свайго высокага статуса ў грамадстве.
Зубы як прылада працы Палеаантрапалагічныя даследаванні 40 зубоў, знойдзеных падчас раскопак некропаля Шахры-Сухтэ, паказваюць, што жыхары горада выкарыстоўвалі іх як прыладу працы пры лозапляценні (для выраба карзінаў, дываноў, плецянага абутку і іншых падобных рэчаў). Сляды падобнага зносу зубоў адзначаны як для мужчынскіх, так і для жаночых астанкаў. Магчыма, лозапляценне было адным з важнейшых рамёстваў горада.
Культурныя асаблівасці Прычыны ўзвышэння і заняпаду Шахры-Сухтэ пакуль застаюцца нявызначанымі. Асабліва вартым увагі з'яўляецца культурная неадпаведнасць узроўня развіцця горада ўзроўням суседніх цывілізацый, што ўскладняе рашэнне пытання аб яе папярэдніках. У любым выпадку, гэта сведчыць аб незалежнасці развіцця дадзенай цывілізацыі ад тых, што існавалі ў Месапатаміі.
Жыхары Шахры-Сухтэ валодалі навыкамі як земляробства так і рамёстваў на дастаткова высокім узроўні. Пры гэтым да гэтага часа пры раскопках не знойдзена ніякай зброі, што сведчыць аб мірным характары дадзенай цывілізацыі.
Спасылкі
Burnt Sity, key to lost civilisation 3rd Millenium BC Artifical Eyeball , CHN Shahr-e Sukhteh CHN Zabolstan Burnt City Inhabitants Used Teeth for Basket Weaving, CHN World Oldest Bacgammon Set found at the Burnt Citu
Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Іране Катэгорыя:Археалогія ў Іране Катэгорыя:Колішнія гарады Азіі Катэгорыя:Азія бронзавага веку Катэгорыя:Сістан і Белуджыстан Катэгорыя:Археалагічныя аб’екты ў Іране