Чарня́ўка — рака ў Дзятлаўскім і Шчучынскім раёнах Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Нёман.
Даўжыня ракі 18 км, плошча вадазбору 118 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7‰. Пачынаецца за 2 км у напрамку на ўсход ад хутара Пад’яварка Дзятлаўскага раёна, цячэ праз лясныя ўрочышчы Воступ, Цеафілін і іншыя, упадае ў Нёман за 1 км на паўночны захад ад вёскі Зачэпічы Шчучынскага раёна. Вадазбор у межах Верхнянёманскай нізіны. Лясістасць вадазбору каля 37 %. Рэчышча каналізаванае. Асноўны прыток — рака Трасцянка (справа).
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Дзятлаўскага раёна Катэгорыя:Рэкі Шчучынскага раёна Катэгорыя:Прытокі Нёмана