Мікалай Міхайлавіч Альшэ́ўскі ( — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір танка, малодшы лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія М. М. Альшэўскі нарадзіўся ў горадзе Сквіра (зараз у Украіны). Скончыў школу. У 1940 годзе прызваны на службу ў Чырвоную Армію. З 1941 года ўдзельнік баёў на Заходнім, Ленінградскім і 2-м Беларускім франтах.

Камандзір танка 26-й гвардзейскай танкавай брыгады (2-і танкавы корпус, 2-і Беларускі фронт) гвардыі малодшы лейтэнант Мікалай Міхайлавіч Альшэўскі асабліва вызначыўся пры вызваленні Віцебскай і Мінскай абласцей. Экіпаж пад яго камандаваннем 26 чэрвеня 1944 г. у баі каля вёскі Кісялі Талачынскага раёна знішчыў танк «тыгр», 4 гарматы і 8 аўтамашын з пяхотай праціўніка. На чыгуначнай станцыі Коханава Талачынскага раёна вызваліў больш за 150 савецкіх грамадзян. У ліпені 1944 года пры ліквідацыі варожай групоўкі ў мінскім «катле» экіпаж пад камандаваннем М. Альшэўскага знішчыў 2 танкі, 20 аўтамашын, 70 гітлераўцаў, узяў у палон больш за 200 салдат і афіцэраў праціўніка. У жніўні 1944 г. М. М. Альшэўскі быў цяжка паранены ў баі на тэрыторыі Літвы і памёр ад ран 22 жніўня. Пахаваны ў горадзе Вільнюс на Антакальніскіх могілках.

Званне Героя Савецкага Саюза М. М. Альшэўскаму прысвоена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года пасмяротна.

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна

Памяць У гонар М. М. Альшэўскага названа вуліца ў Фрунзенскім раёне горада МінскаІх імёнах названы вуліцы — Альшэўскі Мікалай Міхайлавіч (1919—1944) // Офіцыйны сайт Фрунзенскага раёна горада Мінска Инфомация об улицах города Минска — Ольшевского улица // Сайт Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. Мемарыяльная дошка на доме № 1/4 па вуліцы Альшэўскага ў Мінску.

Літаратура

Спасылкі Этот день в истории 27 января // Газета «Советская Белоруссия»

Катэгорыя:Афіцэры СССР Катэгорыя:Танкісты Вялікай Айчыннай вайны