Завулак Бранявы — завулак у Партызанскім раёне Мінска.
Размяшчэнне Арыентаваны з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Фрунзэ, перасякае вуліцу Захарава, завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Змітрака Бядулі. Даўжыня завулка складае каля 550 м.
Паркі Завулак пачынаецца ад Цэнтральнага дзіцячага парку імя Максіма Горкага. Перасякае бульвар па няцотным боку вуліцы Захарава.
Славутасці Мемарыяльная дошка Ціхану Якаўлевічу Кісялёву на доме № 4. Устаноўлена ў 1983 годзе (сілумін; скульпт. У. Лятун). Мемарыяльная дошка Уладзіміру Елісеевічу Лабанку на доме № 4. Устаноўлена ў 1986 годзе (сілумін; скульпт. І. Глебаў). Мемарыяльная дошка Сяргею Восіпавічу Прытыцкаму на доме № 4. Устаноўлена ў 1971 годзе (бронза, граніт; скульпт. Г. Мурамцаў).
Спасылкі
Катэгорыя:Завулкі Мінска Катэгорыя:Партызанскі раён (Мінск)