Луні (Circus) — род драпежных птушак падсямейства луневых з сямейства ястрабіных.

Апісанне Даўжыня 41-60 см. Доўгія крылы і хвост прыстасаваныя для павольнага бясшумнага палёту нізка над зямлёй, падчас якога луні выглядваюць грызуноў, птушанят, яшчарак, жаб і іншую здабычу. Ногі доўгія, што палягчае схопліванне здабычы ў траве. На баках галавы падабенства тваравага дыска, характэрнага для соў. Жывуць на адкрытых прасторах.

Распаўсюджанне Распаўсюджаныя шырока, акрамя палярных абласцей.

Класіфікацыя Род ўключае ў сябе 16 сучасных відаў і некалькі вымерлых:

(раней адносілі да C. maillardi)

Спасылкі Падборка артыкулаў і відавых нарысаў на сайце «Птушыныя драпежнікі Расіі»

Катэгорыя:Роды птушак Катэгорыя:Ястрабіныя