Іван Канстанцінавіч Абразе́віч (, в. Вяжышча, Бешанковіцкі раён) — беларускі хормайстар, аранжыроўшчык. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1997).
Біяграфія Скончыў у 1977 годзе Беларускую кансерваторыю. З 1976 года хормайстар харавой капэлы Дома культуры Упраўлення бытавога абслугоўвання насельніцтва Мінгарвыканкама, у 1977 і 1979 галоўны хормайстар Нацыянальнага акадэмічнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. Цітовіча.
Творчасць Аўтар апрацовак беларускіх («Ой, на гарэ дожджык мрачэ») і рускіх (казацкая «Варэнычкі») народных песень, аўтарскіх («Эх, бульба, бульбачка» Л. Шурмана, «Вяселле» і «Белым кветам адзета каліна» А. Чыркуна) і інш. Кіраўнік (разам з М. Дрынеўскім) тэлевізійных музычных праграм «Звонкія галасы беларусі», «Палескае вяселле» і інш.
Літаратура
Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Хормайстары Беларусі Катэгорыя:Аранжыроўшчыкі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча Катэгорыя:Харавыя дырыжоры Беларусі