Класічная мова мая — самая старажытная пісьмова засведчаная мова з моўнай сям'і мая. Асноўная мова надпісаў класічнага перыяду мая.
Генетычныя сувязі На цяперашні час мяркуецца, што кодэксы і іншыя класічныя тэксты мая былі створаны пісцамі, звычана жрацамі мая, на літаратурнай форме мовы чольціKettunen and Helmke (2005, p.12). Магчыма, маяскія вярхі ўжывалі гэту мову як лінгва франка на ўсёй мая-моўнай прасторы. Аднак магчыма, што тэксты таксама маглі запісвацца і на іншых мовах мая Петэнскага басейна і Юкатана, найперш на юкатэкскай. Таксама існуюць некаторыя пацвярджэнні таго, што пісьмо мая магло час ад часу выкарыстоўвацца для запісу маяскіх моў Гватэмальскага нагор'я. Аднак, у выпадку напісання тэкстаў на іншых мовах, яны маглі быць запісаны чольці-моўнымі пісцамі і такім чынам мець элементы мовы чольці.
Пісьменства
Класічная мая — галоўная мова, на якой ствараліся помнікі пісьменства дакалумбавых мая, і асабліва шырока прадстаўлена ў надпісах з нізінных рэгіёнаў у перыяд каля 200—900 гг. н.э. Пісьмовая сістэма (вядомая як пісьмо мая) па сваіх прынцыпах была ў нечым падобна да складова-ідэаграфічных пісьменнасцейАле пры гэтым пісьмо мая — арыгінальная пісьменнасць, не звязаная з імі генетычна., такіх як шумерскі клінапіс, у якім выкарыстоўваліся спалучэнні логаграфічных і складовых знакаў (графем). Корпус пісьменнасці мая дае ўяўленне аб асноўных складовых знаках, якія адлюстроўваюць фаналогію класічнай мовы мая, пашыранай у рэгіёне ў той час, і маглі таксама спалучацца ці дапаўняцца яшчэ большай колькасцю лагаграм. Таму выразы класічнай мовы мая маглі запісвацца мноствам спосабаў: ці толькі лагаграмамі, ці лагаграмамі з фанетычнымі дапаўненнямі (камплементамі), лагаграмамі і складовымі знакамі, ці выключна спалучэннем складовых знакаў. Напрыклад, у адной распаўсюджанай мадэлі запісу карані многіх дзеясловаў і назоўнікаў перадаваліся лагаграмамі, тады як іх граматычныя афіксы запісваліся складовымі знакамі, прыкладна як у японскай пісьменнасці.
Граматыка Як большасць іншых маяскіх моў, класічная мая мела парадак дзеяслоў-дзейнік-дапаўненне (VSO) і была эргатыўнай мовай. Будучы полісінтэтычнай мовай, для перадачы граматычнай функцыі яна выкарыстоўвала як прыстаўкі, так і суфіксы. Назоўнікі не скланяліся і не мелі граматычнага роду. Таксама ў мове быў цэлы клас непераходных дзеясловаў, якія перадавалі прасторавае размяшчэнне аб'екта. Акрамя таго, мова мела лічыльныя словы для абазначэння колькасці ў назоўнікаў і выкарыстоўвала дваццатковую сістэму злічэння. Дзеясловы не спрагаюцца па часах, але сэнсава змяняюцца радам відавых часціц.
Зноскі
Літаратура
Класічная мая Катэгорыя:Мёртвыя мовы Катэгорыя:Класічны перыяд мая