Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Тырвовічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі, пабудавана ў 18 — 19 ст. з дрэва, адноўлена ў 1992 г.

Архітэктура Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам з трохграннай алтарнай часткай, накрытымі вальмавым бляшаным дахам з цыбулепадобнай галоўкай па цэнтры. Да фасада праз кароткі бабінец далучана двух'ярусная чатырохгранная шатровая прытвор-званіца (раней быў нізкі прытвор пад двухсхільным пакрыццём). Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў фігурных разных ліштвах, умацаваны брусамі-сцяжкамі.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Тырвовічы Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Пінскага раёна Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Храмы Найсвяцейшай Дзевы Марыі Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі Катэгорыя:1856 год у Беларусі