Аляксандр Сяргеевіч Самара́даў (, г. Красны Холм, Краснахолмскі павет, Цвярская губерня, РСФСР, цяпер Цвярская вобласць, Расія — ) — беларускі спявак (лірычны барытон). Заслужаны артыст Беларусі (1973).
Біяграфія Скончыў у 1956 годзе Беларускую кансерваторыю, клас Я. Віцінга. Творчую дзейнасць пачаў у 1940 годзе. У 1944—1950 гадах на партыйнай рабоце. З 1952 года саліст Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору Беларусі, у 1954—1973 — Беларускай дзяржаўнай філармоніі, у 1976—1992 гадах артыст хору Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.
Творчасць У канцэртным рэпертуары творы рускай і замежнай класікі, арыі, рамансы і песні расійскіх і беларускіх кампазітараў, народныя песні.
Літаратура
Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Спевакі і спявачкі XX стагоддзя Катэгорыя:Барытоны Катэгорыя:Заслужаныя артысты Беларускай ССР Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча Катэгорыя:Постаці Беларускай дзяржаўнай філармоніі Катэгорыя:Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь