Малое Белае — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Свіна́ (выцякае з возера), за 52 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Полацк, каля вёскі Белае.
Плошча паверхні возера 0,94 км². Даўжыня каля 2,1 км, найбольшая шырыня 0,87 км. Даўжыня берагавой лініі каля 6,4 км. Найбольшая глыбіня 11 м, сярэдняя — 4,7 м. Плошча вадазбору 1 км². Аб'ём вады 4,22 млн м³. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны пясчаныя, вышынёй 11—12 м, на ўсходзе да 20 м. Берагі пясчаныя, на паўднёвым усходзе тарфяністыя. Мелкаводдзе вузкае. Дно да глыбіні 2,5—4 м пясчанае, глыбей — высланае сапрапелем. Мінералізацыя вады 60—80 мг/л, празрыстая. Возера мезатрофнае, зарастае слаба. Уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці шырынёй да 25 м, падводныя макрафіты пашыраны да глыбіні 5 м, імхі да 8 м. У паўднёва-заходняй частцы Малое Белае мяжуе з возерам Вялікае Белае і аддзяляецца ад яго перашыйкам шырынёй каля 50 м.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, гусцяра, плотка, краснапёрка і іншыя віды рыб. Расце ахоўны від раслін — палушнік азёрны, занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі БеларусьКрасная книга Республики Беларусь .
Літаратура
Спасылкі Постановление Министерства сельского хозяйства ипродовольствия Республики Беларусь 18 июня 2014 г. № 29 «О Республиканской комплексной схеме размещения рыболовных угодий» Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2. Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна