Чо́рнае — возера ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці, за 12 км на паўночны захад ад горада Лунінец, за 5 км на паўднёвы захад ад аграгарадка Бастынь, у басейне ракі Цна.

Плошча паверхні 0,323 км². Даўжыня 0,7 км, найбольшая шырыня 0,6 км. Найбольшая глыбіня 2,8 м, сярэдняя — 1,58 м. Даўжыня берагавой лініі 2,1 км. Аб’ём вады ў возеры 0,44 млн м³.

Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, пад лесам. Берагі нізкія, забалочаныя. Дно сапрапелістае.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Лунінецкага раёна Катэгорыя:Басейн Цны (прыток Прыпяці)