Казань (, ) — горад у Расіі, сталіца Татарстана. Заснаваны ў 1005 годзе. Размешчаны на сутоку рэк Волгі і Казанкі. Плошча — 425,3 км², насельніцтва — 1 257 391 жыхароў (2020), прыкладна 1,6 мільёна жыхароў у гарадской агламерацыі. Казань — пяты па велічыні горад Расіі і самы густанаселены горад на рацэ Волзе, а таксама ў Прыволжскай федэральнай акрузе.
Гісторыя У 1438 годзе Казань стала сталіцай Казанскага ханства. У 1552 годзе Казань была захоплена Іванам Грозным і ўвайшла ў склад Рускага царства. Горад быў захоплены і ў значнай ступені разбураны падчас Пугачоўскага паўстання 1773—1775 гадоў, але пазней адноўлены падчас праўлення Кацярыны II. У наступныя стагоддзі Казань ператварылася ў буйны прамысловы, культурны і рэлігійны цэнтр Расіі. Пасля ўтварэння Савецкага Саюза Казань стала сталіцай Татарскай АССР. Пасля распаду Савецкага Саюза Казань засталася сталіцай Рэспублікі Татарстан.
У 1924 годзе ў горадзе дзейнічала Беларускае студэнцкае зямляцтва.
Насельніцтва
Тэатры Татарскі тэатр оперы і балета імя Мусы Джаліля Татарскі тэатр імя Галіясгара Камала Татарскі дзяржаўны тэатр лялек «Экіят»
Музеі Нацыянальны музей Рэспублікі Татарстан Дзяржаўны музей выяўленчых мастацтваў Рэспублікі Татарстан
Транспарт Казанскі метрапалітэн Казанскі трамвай
Славутасці Казанскі крэмль Кул-Шарыф Мячэць аль-Марджані Палац Земляробаў Петрапаўлаўскі сабор, Казань
Гарады-пабрацімы
Вядомыя асобы Васіль Паўлавіч Аксёнаў (1932—2009) — пісьменнік, сцэнарыст, кінадраматург Таццяна Іванаўна Аляксеева (1928—2007) — савецкі і расійскі антраполаг. Аляксандр Рыгоравіч Вальфовіч (нар. 1967) — беларускі ваенны дзеяч. Сахібжамал Гізатуліна-Волжская — татарская актрыса. Дзмітрый Давыдавіч Грыншпан (нар. 1948) — беларускі спецыяліст у галіне хіміі высокамалекулярных злучэнняў і фізічнай хіміі. Аляксандр Абрамавіч Грэйман (1899—1970) — вучоны ў галіне хірургіі, доктар медыцынскіх навук, прафесар. МакSим (Марына Сяргееўна Абросімава; нар. 1983) — расійская спявачка, аўтар і музыкальны прадзюсар Ігар Васільевіч Карпаў (нар. 1946) — беларускі архітэктар. Аляксандр Васільевіч Кірсанаў (1898—1994) — Герой Савецкага Саюза. Барыс Канстанцінавіч Клімаў (1889—1953) — вучоны ў галіне арганічнай хіміі, доктар хімічных навук, член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР — С. 341. Марына Іванаўна Лягенчанка (нар. 1925) — вучоны ў галіне педыятрыі, доктар медыцынскіх навук, Заслужаны ўрач БССР — С. 419. Валерый Багавеевіч Садыкаў (нар. 1940) — беларускі архітэктар. Віктар Андрэевіч Скумін (нар. 1948) — вучоны, літаратар, доктар медыцынскіх навук, прафесар Габдула Тукай — татарскі паэт, перакладчык Таццяна Міхайлаўна Шамава (нар. 1963) — беларускі ўрач-неўролаг.
Зноскі
Катэгорыя:Гарады Татарстана
Катэгорыя:Гарады-мільянеры Расіі Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1005 годзе