Ма́стэрс 2017 (, таксама вядомы як Dafabet Masters 2017 — ад назвы спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 15 па 22 студзеня 2017 года ў «Аляксандра-палацы» ў Лондане, Англія. Найпрэстыжнейшае і найбуйнейшае па прызавых грошах запрашальнае снукернае спаборніцтва, а таксама другое спаборніцтва Трайной кароны ў сезоне 2016/2017. Турнір стаў 43-м розыгрышам Мастэрс, які праходзіць штогод з 1975 года. Кампанія Dafabet у чацвёрты раз запар спансавала турнір Мастэрс. Прызавы фонд турніру склаў £600,000, з якіх £200,000 атрымаў пераможца.

У турніры прынялі ўдзел 16 гульцоў, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў афіцыйным рэйтынгу. Яны ўсе пачалі турнір са стадыі 1/8 фіналу без якіх-небудзь папярэдніх матчаў.

Пераможцам турніру стаў Роні О’Саліван, які абараніў свой тытул і здабыў рэкордную сёмую перамогу на турніры Мастэрс. На шляху да перамогі ён перайграў Ляна Вэньбо (6:5), Ніла Робертсана ў чвэрцьфінале (6:3), Марка Фу ў паўфінальным матчы (6:4) і Джо Пэры ў фінальным паядынку (10:7). Такім чынам, 41-гадовы англічанін выйграў 61-ы прафесійны турнір і 17-ы турнір Трайной кароны ў кар'еры, а таксама першы прафесійны турнір за 11 месяцаў (пасля перамогі на адкрытым чэмпіянаце Уэльса ў лютым 2016 года). Апроч таго, О'Саліван стаў першым снукерыстам з 2002 года, якому ўдалося абараніць тытул найбуйнейшага запрашальнага спаборніцтва (у 2001 і 2002 гадах пераможцам мастэрс станавіўся Пол Хантэр).

Турнір

Мастэрс 2017 года стаў 43-м розыгрышам турніру Мастэрс, які праходзіць штогод з 1975 года. Турнір з'яўляецца адным з трох турніраў Трайной снукернай кароны (разам з чэмпіянатам Вялікабрытаніі і чэмпіянатам свету), а таксама самым прэстыжным і самым высокааплатным з запрашальных нярэйтынгавых спаборніцтваў. З самога заснавання Мастэрс праходзіць у Лондане, з 2012 года — у Аляксандра-палацы.

Мастэрс 2017 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера () і ўваходзіў у каляндар мэйн-туру, а таксама з'яўляўся адным з запрашальных турніраў снукернага сезона 2016/2017.

Матчы найбуйнейшага запрашальнага снукернага турніру (15 паядынкаў) гуляліся за адным сталом на арэне ў Аляксандра-палацы.

Прызавыя грошы

У 2017 годзе анлайн-сэрвіс Dafabet у чацвёрты раз запар стаў спонсарам турніру Мастэрс. Прызавы фонд турніру не змяніўся ў параўнанні з 2016 годам, склаўшы £600,000. Толькі прызавыя фонды іншых турніраў Трайной снукернай кароны, чэмпіянату свету (£1,750,000) і чэмпіянату Вялікабрытаніі (£850,000), а таксама чэмпіянату Кітая (£650,000) перавысілі суму ў £600,000 у сезоне 2016/2017.

Таксама на тым жа ўзроўні, што і год таму, застаўся першы прыз турніру — £200,000. Для параўнання, першы прыз чэмпіянату Вялікабрытаніі 2016 склаў £170,000, а International Championship — £125,000. Толькі першы прыз чэмпіянату свету 2017 года, які стаў найвышэйшым грашовым прызам пераможцы турніру ў гісторыі снукера, склаўшы £375,000, перавысіў першы прыз турніру Мастэрс у сезоне 2015/2016. Першы прыз чэмпіянату Кітая 2016 года таксама быў роўны £200,000.

ДасягненнеПрызавыяПераможца£200000Фіналіст£90000Паўфіналісты£50000Чвэрцьфіналісты£250001/8 фіналу£12500Найвышэйшы брэйк£10000Агульны прызавы фонд £600000

Фармат турніру

На Мастэрс 2016 прыняло ўдзел 16 гульцоў, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў сусветным снукерным рэйтынгу. У першым раўндзе сышліся 8 першых нумароў пасеву з астатнімі ўдзельнікамі. Пасля гэтага пераможцы працягвалі гуляць на выбыванне ў чвэрцьфіналах, паўфіналах і фінальным паядынку. Такім чынам, лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы снукерыстаў топ-8 раней за чвэрцьфінальную стадыю, снукерыстаў з першай чацвёркі сеяных — раней за паўфіналы і двух першых сеяных — раней фінальнага матча Мастэрс. Чатыры раўнды спаборніцтва праходзілі на працягу васьмі дзён на арэне ў Аляксандра-палацы ў Лондане, Англія.

Стадыя Тэрміны 1/8 фіналу 15—18 студзеня 11 6 1/4 фіналу 19—20 студзеня 11 6 1/2 фіналу 21 студзеня 11 6 Фінал 22 студзеня 19 10

Удзельнікі

Пасеў гульцоў на Мастэрс быў утвораны паводле афіцыйнага рэйтынгу на 5 снежня 2016 года (пасля чэмпіянату Вялікабрытаніі 2016 года). Першы нумар пасеву атрымаў леташні пераможца Роні О’Саліван, другі — чэмпіён свету Марк Сэлбі.

Роні О’Саліван і Джон Хігінс патрапілі на Мастэрс у 23-і раз, што з'яўляецца найлепшым вынікам сярод удзельнікаў розыгрышу 2017 года. Марк Уільямс прымаў удзел на найбуйнейшым запрашальным спаборніцтве ў 19-ы раз, а Шон Мёрфі і Дзін Цзюньхуэй — у 13-ы раз.

Двухразовы чэмпіён Мастэрс шатландзец Джон Хігінс прыняў удзел у турніры ўжо ў 23-і раз запар. Такім чынам, ён абышоў вынік шасціразовага чэмпіёна Стывена Хендры, які ўдзельнічаў на 22-х турнірах запар з 1989 па 2011 гады. Рэкардсменам па гэтым паказчыку з'яўляецца Джымі Уайт з 26 удзеламі на Мастэрс запар (з 1982 па 2007).

У 2017 годзе на Мастэрс, на якім дагэтуль прымалі ўдзел усяго 84 снукерысты з самога заснавання, дэбютантам стаў Кайрэн Уілсан.

З усіх удзельнікаў максімальную колькасць чэмпіёнскіх тытулаў меў Роні О’Саліван (6 тытулаў: 1995, 2005, 2007, 2009, 2014, 2016), які, разам са Стывенам Хендры быў рэкардсменам па колькасці тытулаў спаборніцтва. У выпадку перамогі О'Саліван меў магчымасць стаць аднаасобным лідарам па колькасці тытулаў Мастэрс. Апроч О'Салівана пераможцамі Мастэрс станавіліся яшчэ шэсць удзельнікаў турніру: Марк Сэлбі (3 тытулы: 2008, 2010, 2013), Джон Хігінс (2 тытулы: 1999, 2006), Марк Уільямс (2 тытулы: 1998, 2003), Шон Мёрфі (2015), Ніл Робертсан (2012) і Дзін Цзюньхуэй (2011).

Самым узроставым удзельнікам Мастэрс 2017 года стаў 42-гадовы Джо Пэры. Марку Уільямсу, Джону Хігінсу і Роні О’Салівану ў часе турніру было па 41 году, а Сцюарту Бінэму — 40. Самым маладым гульцом, які патрапіў на найбуйнейшы запрашальны снукерны турнір 2017 года, стаў 25-гадовы дэбютант Кайрэн Уілсан. Джаду Трампу было 27 гадоў, а кітайцам Дзіну Цзюньхуэю і Ляну Вэньбо — па 29.

Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх турнірах Мастэрс.

Леташні пераможцаЧэмпіён светуДэбютант турніру

У табліцы падаецца рэйтынг на момант пачатку турніру, які ўсталяваўся 19 снежня 2016 года пасля адкрытага чэмпіянату Шатландыі. Пасеў на турнір адбываўся паводле рэйтынгу, які ўсталяваўся 5 снежня 2016 года пасля чэмпіянату Вялікабрытаніі. Гулец Дэбют Найлепшы вынік 1 13 Роні О’Саліван 05.12.1975 1994 Перамога (1995, 2005, 2007, 2009, 2014, 2016) 22 63 47 16 74.6% 634 376 258 59.31% 278 62 143 2.28 10.23 1510000 2 1 Марк Сэлбі 19.06.1983 2008 9 26 20 6 76.92% 282 158 124 56.03% 112 23 141 2.52 12.26 712500 3 2 Сцюарт Бінэм 21.05.1976 2006 Паўфінал (2016) 7 10 3 7 30% 96 43 53 44.79% 22 1 120 4.36 96 111000 4 3 Джон Хігінс 18.05.1975 1995 Перамога (1999, 2006) 22 45 25 20 55.56% 433 229 204 52.89% 141 27 140 3.07 16.04 749500 5 4 Джад Трамп 20.08.1989 2009 Паўфінал (2012, 2016) 6 11 5 6 45.45% 106 51 55 48.11% 40 14 140 2.65 7.57 128500 6 6 Дзін Цзюньхуэй 01.04.1987 2004 Перамога (2011) 12 24 13 11 54.17% 229 120 109 52.4% 93 19 147 2.46 12.05 344000 7 5 Шон Мёрфі 10.08.1982 2001 Перамога (2015) 12 27 16 11 59.26% 264 140 124 53.03% 91 20 139 2.9 13.2 486500 8 7 Ніл Робертсан 11.02.1982 2004 Перамога (2012) 11 25 15 10 60% 244 129 115 52.87% 90 26 140 2.71 9.38 460000 9 9 Джо Пэры 13.08.1974 2003 Чвэрцьфінал (2015) 8 9 1 8 11.11% 80 29 51 36.25% 17 4 106 4.71 20 114750 10 10 Марк Ален 22.02.1986 2009 Паўфінал (2011, 2015) 8 17 9 8 52.94% 163 85 78 52.15% 53 11 138 3.08 14.82 184500 11 12 Бары Хокінс 23.04.1979 2007 Фінал (2016) 6 9 3 6 33.33% 84 35 49 41.67% 24 6 132 3.5 14 138000 12 11 Лян Вэньбо 05.03.1987 2016 1/8 фіналу (2016) 1 1 0 1 0% 10 4 6 40% 3 0 88 3.33 — 12500 13 14 Алістэр Картэр 25.07.1979 2000 Чвэрцьфінал (2009, 2015) 9 13 4 9 30.77% 110 45 65 40.91% 28 4 130 3.93 27.5 134000 14 8 Марка Фу 08.01.1978 2000 Фінал (2011) 10 18 8 10 44.44% 162 72 90 44.44% 47 12 147 3.45 13.5 222000 15 15 Марк Уільямс 21.03.1975 1995 Перамога (1998, 2003) 18 40 24 16 60% 391 214 177 54.73% 110 19 133 3.55 20.58 723000 16 16 Кайрэн Уілсан 23.12.1991 2017 — 0 0 0 0 — 0 0 0 — — — — — — 0

Рэферы

На матчах Мастэрс 2017 працавалі трое рэферы з розных краін Еўропы.

Рэферы Матчы, якія абслугоўваў Пол Кольер Фінал, чвэрцьфінал і 3 матчы 1/8 фіналу Тэры Камільеры Паўфінал, 2 чвэрцьфіналы і 2 матчы 1/8 фіналу Ян Верхаас Паўфінал, чвэрцьфінал і 3 матчы 1/8 фіналу

Расклад і кошт квіткоў

Мастэрс 2017 года праходзіў на працягу 8 дзён (з нядзелі 15 студзеня па нядзелю 22 студзеня) за адным сталом на арэне ў Аляксандра-палацы ў Лондане, Англія. Кожны дзень на турніры праходзіла па дзве гульнявыя сесіі. Кошт квіткоў на матчы спаборніцтва залежаў ад стадыі турніру, сесіі (у чвэрцьфінальнай стадыі чым пазней пачыналася сесія, тым даражэй каштавалі квіткі) і дня тыдня (квіткі на матчы першага раўнда, якія праходзілі ў нядзелю, каштавалі даражэй, чым квіткі на матчы гэтай жа стадыі, якія праходзілі ў іншыя дні). На матчы першага раўнда квіткі каштавалі ад £16 да £21, на чвэрцьфіналы — ад £21 да £26, на паўфіналы — £41, на фінальны паядынак — £46. Апроч таго, гледачы мелі магчымасць набыць квіткі адразу на ўвесь гульнявы дзень (дзве сесіі). На матчы першага раўнда такія квіткі каштавалі ад £21 да £31, на чвэрцьфіналы — £41, на паўфіналы — £71, на фінальны паядынак — £76.

Дата Дзень тыдня Стадыя Сесія (пачатак сесііПачатак сесіі ўказаны па мясцовым часе (UTC+0).) Кошт квіткоў Квіткі на адну сесію Квіткі на абедзве сесіі 15 студзеня Нядзеля 1/8 фіналу Дзённая сесія (13.00) £21 £31 Вячэрняя сесія (19.00) £21 16 студзеня Панядзелак 1/8 фіналу Дзённая сесія (13.00) £16 £21 Вячэрняя сесія (19.00) £16 17 студзеня Аўторак 1/8 фіналу Дзённая сесія (13.00) £16 £21 Вячэрняя сесія (19.00) £16 18 студзеня Серада 1/8 фіналу Дзённая сесія (13.00) £16 £21 Вячэрняя сесія (19.00) £16 19 студзеня Чацвер Чвэрцьфіналы Дзённая сесія (13.00) £21 £41 Вячэрняя сесія (19.00) £26 20 студзеня Пятніца Чвэрцьфіналы Дзённая сесія (13.00) £21 £41 Вячэрняя сесія (19.00) £26 21 студзеня Субота Паўфіналы Дзённая сесія (13.00) £41 £71 Вячэрняя сесія (19.00) £41 22 студзеня Нядзеля Фінал Дзённая сесія (13.00) £46 £76 Вячэрняя сесія (19.00) £46

Апроч таго, на чатыры апошнія гульнявыя дні спаборніцтва таксама прадаваліся квіткі класаў «PLATINUM» (£160 — апошняя сесія фінала) і «VIP» (£100-£200 — чвэрцьфіналы, £125-£235 — паўфіналы, £135 — першая сесія фінала). Гэтыя класы прадугледжвалі для аматараў снукера сядзенні з павышаным камфортам, абеды і вячэры, напоі, каментарыі праз слухаўкі і розныя іншыя выгоды.

VIPPLATINUMПершая сесія — VIP, другая — PLATINUM

Дата Дзень тыдня Стадыя Сесія (пачатак сесііПачатак сесіі ўказаны па мясцовым часе (UTC+0).) Кошт квіткоў Квіткі на адну сесію Квіткі на абедзве сесіі 19 студзеня Чацвер Чвэрцьфіналы Дзённая сесія (13.00) £100 £200 Вячэрняя сесія (19.00) £110 20 студзеня Пятніца Чвэрцьфіналы Дзённая сесія (13.00) £100 £200 Вячэрняя сесія (19.00) £110 21 студзеня Субота Паўфіналы Дзённая сесія (13.00) £125 £235 Вячэрняя сесія (19.00) £125 22 студзеня Нядзеля Фінал Дзённая сесія (13.00) £135 £270 Вячэрняя сесія (19.00) £160

Ход турніру

Асноўная сетка

Фінал

Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Пол Кольер.Аляксандра-палац, Лондан, Англія, 22 студзеня 2017. Роні О’Саліван (1) 10:7 Джо Пэры (9)

13 Сусветны рэйтынг 9 28 Рэйтынгавыя турніры 1 Статыстыка выступаў на Мастэрс 6 Колькасць тытулаў 0 23 Колькасць удзелаў 9 66 Колькасць згуляных матчаў 12 50 Колькасць выйграных матчаў 4 64 Колькасць соценных брэйкаў 7 143 Найвышэйшы брэйк 127 Статыстыка асабістых сустрэч 13 (8; 2) Лік асабістых сустрэч (Рэйтынгавыя турніры; Мастэрс) 2 (1; 0) 89 (62; 12) Лік паводле фрэймаў (Рэйтынгавыя турніры; Мастэрс) 54 (40; 6) 1 (0; 0) Лік паводле фіналаў (Рэйтынгавыя турніры; Мастэрс) 0 (0; 0)