Ітару Сантус (; , , Бразілія) — бразільскі прафесійны гулец у снукер. 13 разоў прымаў удзел у стартавых раундах рэйтынгавых турніраў (12 разоў у 1/64 фіналу), але ніколі не праходзіў далей.
Упершыню ўдзельнічаў у кваліфікацыі да чэмпіянату свету яшчэ ў 2003 годзе ў 17-гадовым узросце. З 2004 года пачаў прымаць удзел у чэлендж-турах і турнірах Міжнароднай адкрытай серыі, а таксама выступаў за Германію ў аматарскіх спаборніцтвах, бо Бразілія яшчэ не з'яўлялася членам Міжнароднай федэрацыі більярда і снукера (IBSF). У 2005 і 2008 гадах станавіўся чэмпіёнам Германіі сярод аматараў і двойчы гуляў у фіналах чэмпіянатаў у 2006 і 2009 гадах, а ў 2007 годзе ўваходзіў у склад зборнай Германіі на камандным чэмпіянаце Еўропы. У 2009 годзе прымаў удзел у Гранд-фінале прафесійна-аматарскай Сусветнай серыі снукера, а ў 2012 годзе гуляў на Q-School і турнірах серыі Players Tour Championship. У 2015 годзе ў 29-гадовым узросце перамог на Панамерыканскім чэмпіянаце і атрымаў месца сярод прафесіяналаў на два гады. У сезоне 2015/2016 гуляў у стартавых раундах чатырох рэйтынгавых турніраў, але выйграў толькі тры фрэймы, не здабыўшы ніводнай перамогі. У першай палове сезона 2016/2017 выйграў толькі тры фрэймы ў шасці першых рэйтынгавых паядынках, а ў першым раундзе чэмпіянату Вялікабрытаніі перамог у трох фрэймах у матчы супраць Шона Мёрфі, саступіўшы шостаму нумару рэйтынгу з лікам 3:6. Тым не менш, яго найлепшым рэйтынгавым вынікам да гэтага часу з'яўляецца 1/64 фіналу, у якой ён гуляў 12 разоў.
Выступы на прафесійных снукерных турнірах
Турнір 2002/2003 2004/2005 2012/2013 2014/2015 2015/2016 2016/2017 Рэйтынг—Не з'яўляўся ўдзельнікам мэйн-тура.————Пачаткоўцы мэйн-тура не маюць рэйтынгу.— Рэйтынгавыя турніры Лічацца толькі матчы, згуляныя ў асноўных стадыях турніраў (кваліфікацыйныя матчы не ўваходзяць у статыстыку). Рыга МастэрсТурнір меў назву «Адкрыты чэмпіянат Рыгі» (2014/2015–2015/2016).НПНРТ1/640:0 Адкрыты чэмпіянат ІндыіНП—НП1/640:0 World OpenТурнір меў назвы «Кубак LG» (2002/2003) і «Гран-пры» (2004/2005).———НП1/640:0 Шанхай МастэрсНП———1/640:0 Адкрыты чэмпіянат АнглііНе праводзіўся1/640:1 Адкрыты чэмпіянат Паўночнай ІрландыіНе праводзіўся1/640:1 Чэмпіянат Вялікабрытаніі————1/641/640:2 German Masters————1/641/640:0 Адкрыты чэмпіянат Уэльса————1/640:1 Адкрыты чэмпіянат Кітая————1/640:0 Чэмпіянат светуПК (1/150)1/111—1/72—0:0 Статыстыка выступаў на рэйтынгавых турнірахВынік Колькасць згуляных турніраўЛічыцца колькасць турніраў, дзе гулец выступаў у асноўнай стадыі (турніры, дзе гулец прайграў у кваліфікацыі не ўваходзяць у статыстыку)0000235 Колькасць тытулаў0000000 Колькасць выхадаў у фінал0000000 Перамогі – Паразы0:00:00:00:00:20:30:5 Players Tour Championship (НРТ) Пол Хантэр КласікНППК (ЕТ1)——РТ0:0 Адкрыты чэмпіянат ГдыніНП1/64 (ЕТ2)—1/64 (ЕТ6)НП0:1 Кубак памяці Кей СюзанНППК (PTC4)Не праводзіўся0:0 Турніры серыі PTC у ГлостэрыНППК (PTC1)Не праводзіліся0:0ПК (PTC2)ПК (PTC3)
Спасылкі Профіль на World Snooker Статыстыка Ітару Сантуса на CueTracker.net
Катэгорыя:Снукерысты Бразіліі