Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Пладовая Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. За 2 км на паўдзень ад в. Чарлёна.

Гісторыя Пабудавана ў 2-й палавіне XIX стагоддзя з цэглы. Прыпісная да Свята-Іаана-Прадцечанскай царквы в. Лунна.

Архітэктура Помнік архітэктуры сінадальнага напрамку рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана 4-часткавай падоўжна-восевай кампазіцыяй: 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца, кароткая і нізкая трапезная, кубападобная малітоўная зала, апсіда. Шацёр званіцы завершаны макаўкай, 4-схільны дах малітоўнай залы — цыбулепадобнай галоўкай на гранёным барабане. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў кілепадобных ліштвах, апяразаны аркатурнымі фрызамі, крапаваны вуглавымі лапаткамі.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Мастоўскага раёна Катэгорыя:Пладовая Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:З’явіліся ў XIX стагоддзі Катэгорыя:Храмы Гродзенскай і Ваўкавыскай епархіі Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Беларусі