Мікалай Паўлавіч Пацееў (16 мая 1919 — 27 верасня 1972) — савецкі афіцэр, танкіст, Герой Савецкага Саюза (1945).

У верасні 1944 года камандзір танкавай роты Т-34 117-й танкавай брыгады 1-га танкавага корпуса 6-й гвардзейскай арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту лейтэнант Н. П. Пацееў арганізаваў абарону і спыніў наступленне вермахта на захадзе ад горада Мітава (цяпер Елгава) і ў раёне горада Добэлэ, адбіўшы за чацвёра сутак 28 нападаў і знішчыўшы 37 танкаў праціўніка.

Біяграфія Нарадзіўся 16 мая 1919 года ў горадзе Рагачоў (цяпер — Гомельскай вобласці) у сям'і рабочага. Рускі. Скончыў Ленінградскі машынабудаўнічы тэхнікум. Працаваў на Ленінградскім трубным заводзе.

У Чырвонай Арміі з 1939 года. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года. У 1943 годзе скончыў Камышынскае танкавае вучылішча. Ваяваў на Паўднёвым, Паўднёва-Заходнім, Сталінградскім, Бранскім, 1-м Прыбалтыйскім і 3-м Беларускім франтах. Член ВКП(б)/КПСС з 1944 года.

Камандзір танкавай роты 117-й танкавай брыгады (1-ы танкавы корпус, 6-я гвардзейская армія, 1-й Прыбалтыйскі фронт) лейтэнант Н. П. Пацееў асабліва вызначыўся ў баях за вызваленне Латвіі ў перыяд з 17 па 21 верасня 1944 года на захадзе ад горада Мітава (цяпер Елгава) і ў раёне горада Добэлэ.

17 верасня 1944 года даручаная М. П. Пацееву рота танкаў Т-34 заняла абарону і спыніла наступ ворага, адбіўшы за чацвёра сутак 28 варожых нападаў, і знішчыўшы 37 танкаў праціўніка.

Экіпаж танка лейтэнанта Пацеева у гэтых бязлітасных баях знішчыў 9 танкаў ворага.

У баях з 13 студзеня 1945 года танкавая рота здзейсніла рэйд у тыл праціўніка, разграміўшы калону бронетэхнікі і захапіўшы населены пункт Грос Скайсгірэн (цяпер пасёлак Бальшакова Слаўскага раёна Калінінградскай вобласці), заняты ворагам. Танкісты запісалі на свой рахунак 5 танкаў, 4 самаходныя гарматы, 40 аўтамашын. З іх ліку, экіпаж старшага лейтэнанта Н. П. Пацеева знішчыў 3 танкі, 2 самаходныя прылады, а таксама два бронетранспарцёры. Паводле ацэнкі камандзіра 1-га танкавага батальёна капітана Машніна, «т. Пацееў... паказаў сябе выключна смелым, адважным, мужным і валявым афіцэрам.» Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга (22 лютага 1945)Потеев, Николай Павлович. Сайт «Герои страны».

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года «за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і паказаныя пры гэтым мужнасць і гераізм», старэйшаму лейтэнанту Потееву Мікалаю Паўлавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна (№ 104646) і медалі «Залатая Зорка» (№ 6872).

Пасля вайны старшы лейтэнант Н. П. Пацееў — у запасе. Жыў у горадзе Лунінец Брэсцкай вобласці, працаваў дырэктарам райбыткамбіната.

У 1949 годзе зноў прызваны ў армію. У 1951 годзе скончыў Вышэйшую афіцэрскую школу самаходнай артылерыі. З 1970 года падпалкоўнік Н. П. Пацееў — у адстаўцы.

Жыў у Мінску. Памёр 27 верасня 1972 года. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

Узнагароды і званні Герой Савецкага Саюза (24 сакавіка 1945); ордэн Леніна (24 сакавіка 1945); ордэн Чырвонага Сцяга (22 лютага 1945 г.); ордэн Айчыннай вайны I ступені (19 ліпеня 1944 г.); ордэн Чырвонай Зоркі (15 кастрычніка 1943 г.); медалі.

Памяць

У горадзе Рагачоў Гомельскай вобласці на Алеі Герояў у Піянерскім парку ўсталяваны памятны знак М. П. Пацееву.

Сям'я Сын — (1952-2016) — былы палкоўнік , узначальваў 4-й (амерыканскі) аддзел Кіраўніцтва «З» (нелегальная разведка), у 2010 годзе збег у ЗША і выдаў . У 2011 годзе расейскім судом прызнаны вінаватым у дзяржаўнай здрадзе і дэзерцірствеСуд заочно признал виновным экс-полковника Потеева, выдавшего российских разведчиков США // , 27.06.2011 10:54..

Літаратура

Воробьёв В. П., Ефимов Н. В. Герои Советского союза. Справочник — СПб., 2010. — 638 с. ISBN 978-5-9529-0041-7 Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984. — С. 423.

Спасылкі

Катэгорыя:Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска Катэгорыя:Танкісты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС