Дзяніс Уладзіміравіч Сідарэнка () — беларускі дыпламат.

Біяграфія Нарадзіўся 10 сакавіка 1976 года ў Мінску.

У 1998 годзе скончыў з адзнакай факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны». Скончыў міжнародную праграму палітычных і сацыяльных навук Інстытута палітычных навук г. Парыжа (1996—1997 гг.).

У 1998—2002 гадах быў супрацоўнікам упраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва дэпартамента Еўропы МЗС Беларусі.

У 2002—2005 гадах — намеснік кіраўніка Пастаяннай дэлегацыі Рэспублікі Беларусі ў АБСЕ ў Вене. У 2005—2009 гадах — начальнік аддзела АБСЕ і Савета Еўропы МЗС Беларусі.

У 2009—2013 гадах — саветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Аўстрыі — намеснік Пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене. У 2013—2016 гадах — начальнік упраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва МЗС Беларусі.

Валодаў беларускай, рускай, англійскай, французскай і нямецкай мовамі.

З 25 кастрычніка 2016 годаУказ Президента Республики Беларусь от 25 октября 2016 года № 391 «О назначении на должность»Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні па 11 сакавіка 2024 годаУказ Президента Республики Беларусь от 11 марта 2024 года № 88 «Об освобождении от должностей» — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія.

Па вяртанні ў Беларусь новай пасады не атрымаў, стаў аб’ектам увагі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Паводле крыніц выдання «Наша Ніва», Сідарэнка «не вылазіў з паліграфаў і допытаў».

года скончыў жыццё самагубствам, скокнуўшы са шматпавярховіка. Пахаваны 26 чэрвеня 2024 года. Пра гібель дыпламата Міністэрства замежных спраў Беларусі паведаміла толькі пасля таго, як яго пахавалі, не называючы пры гэтым прычыну смерці.

Сям’я Быў жанаты, меў дзвюх дочак.

Спасылкі Пасол Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія

Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Германіі Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Самазабойствы ў Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі Катэгорыя:Самазабойцы, якія кінуліся з вышыні