Казы́м () — рака ў Расіі, працякае па тэрыторыі Белаярскага раёна Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі, правы прыток ракі Об.

Даўжыня ракі 659 км, плошча вадазборнага басейна — 35 600 км². Сярэдні расход вады каля 267 м³/с. Рака бярэ пачатак з возера Казымтайлор на Сібірскіх УвалахСурков В. В. Казым // Научно-популярная энциклопедия «Вода России». Працякае па паўночнай частцы Заходне-Сібірскай раўніны. Упадае ў рукаў Горная Об двума рукавамі. Даліна моцна забалочаная. Рэчышча звілістае, меандруючае. Жыўленне пераважна снегавое. Замярзае рака ў пачатку канцы кастрычніка — лістапада, вызваляецца ад лёду ў сярэдзіне мая. Суднаходная на 180 км (ад вусця да пасёлка Верхнеказымскі)Государственный водный реестр РФ.

Прытокі Казыма: Лыхма, Атым-Юган, Юргім, Лабат-Юган, Тапры-Юган, Амня, Ун-Вунт-Юган, Ун-Шакр-Юган, Няргі-Юган, Ун-Віс, Кельсі-Юган, Ун-Вош-Юган, Нюрум-Юган, Тунг-Сурт-Юган, Сюнь-Юган, Вуры-Ай-Юган, Юрн-Юш-Ай-Юган і інш.

Літаратура

Спасылкі Государственный водный реестр РФ Сурков В. В. Казым // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Рэкі Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі — Югра Катэгорыя:Прытокі Обі