Заліў Находка () — заліў на ўсходзе заліва Пятра Вялікага Японскага мора, на поўдні Прыморскага краю.

Уключае бухты Находка, Урангеля, Казьміна, Навіцкага і іншыя. На беразе заліва размешчаны горад Находка.

У заліве знаходзяцца 4 порты, 4 суднарамонтныя заводы. Базавы порт для суднаў Прыморскага марскога параходства і НБАМР.

Прылівы нязначныя, у сярэднім 16-17 см, максімум — 60 см. Востраў Лісій абараняе ад марскіх хваляў заходнюю частку заліва. Акваторыя мае мяккі лядовы рэжым, таўшчыня лёду не перавышае 6-7 см.

Спасылкі Заліў Находка // Географические названия мира: Топонимический словарь. — М: АСТ. Поспелов Е.М. 2001.

Катэгорыя:Залівы Японскага мора Катэгорыя:Залівы Расіі