Таццяна Мікалаеўна Дасаева (нар. , в. Старцавічы, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі літаратуразнавец, крытык. Доктар філалагічных навук (2003), прафесар (2003).
Біяграфія Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Беларуская і руская мова і літаратура», 1973), Інстытут літаратуры АН БССР (аспірантура, 1977). Навуковыя інтарэсы: даследаванне мастацкай прозы і публіцыстыкі; гісторыя журналістыкі; літаратурная, навуковая і журналісцкая дзейнасць М. Гарэцкага. Працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (Інстытут журналістыкі, кафедра замежнай журналістыкі і літаратуры, загадчыца кафедры).
Узнагароды Ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2004), Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2006).
Літаратура Дасаева Таццяна Мікалаеўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 6. — С. 60. Дасаева Татьяна Николаевна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 3. — С. 305. Дасаева Таццяна Мікалаеўна // Беларускія пісьменнікі : біябiблiяграфічны слоўнiк : у 6 т. — Мінск, 1995. — Т. 6. — С. 575.
Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Крытыкі Беларусі Катэгорыя:Дактары філалагічных навук