Аляксандр Цюменцаў (нар. ) — іспанскі гандбаліст, разыгрывальнік. У 2015—2017 гадах выступаў за беларускі клуб БГК імя Мяшкова. Чэмпіён Беларусі 2016, уладальнік Кубка Беларусі 2016.
Клубная кар'ера Выступаў за «Бідасоа» (Іспанія), у 2007—2009 гадах за «Альмерыя» (Іспанія), у 2009—2014 гадах за «Лагронья» (Іспанія), у 2014—2015 гадах за «Вісла» (Польшча). З ліпеня 2015 года быў іграком беларускага БГК імя МяшковаПрофіль на сайце БГК імя А. П. Мяшкова .
У сакавіку 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў БГК. Усяго правёў за клуб 59 матчаў у розных турнірах, у якіх забросіў 119 мячоў.
Спасылкі Профіль на сайце БГК імя А. П. Мяшкова Спіскавы склад ігракоў мужчынскай гандбольнай каманды «БГК імя А. П. Мяшкова» (Брэст) на перыяд 2016/2017 гг.
Катэгорыя:Гандбалісты Іспаніі Катэгорыя:Ігракі БГК імя Мяшкова Катэгорыя:Ігракі ГК Вісла Плоцк Катэгорыя:Ігракі ГК Лагронья Катэгорыя:Ігракі ГК Альмерыя Катэгорыя:Ігракі ГК Бідасоа Катэгорыя:Ігракі ГК Уэска