thumb|Тэлескоп «Левіяфан» Тэлескоп лорда Роса, тэлескоп «Левіяфан» — тэлескоп-рэфлектар, збудаваны ірландскім арыстакратам Вільямам Парсансам — лордам Росам у лютым 1845 года. Аптычная канструкцыя — сістэмы Ньютана, дыяметр галоўнага люстэрка 183 см.
Самы вялікі тэлескоп свайго часу, тэлескоп Роса быў знакам тэхналогіі сярэдзіны 19 ст.; згадваўся ў фантастычным рамане Жуля Верна «З гарматы на Месяц».
Будова тэлескопа, які павінен быў перасягнуць памерамі найбольшы тады ў свеце тэлескоп Гершэля, узяла надзвычай вялікую на тыя часы суму 20 тысяч фунтаў стэрлінгаў. Лорд Рос не меў кваліфікаваных памочнікаў і не валодаў тэхналогіямі вырабу якасных рэфлектараў, і павінен быў ствараць ад пачатку і вытворчую, і тэхналагічную базу. У сваім двары лорд Рос збудаваў оптыка-механічныя майстэрні, і навучыў оптыцы і механіцы сваіх сялян. Майстэрні былі высокамеханізаванымі; так, шліфавальныя станкі прыводзіліся ў рух паравымі машынамі; тэхнічны ўзровень быў высокім для свайго часу.
Для галоўнага люстэрка быў выбраны бронзавы сплаў з 80 % медзі і 20 % волава, які быў надзвычай цяжкім у апрацоўванні — цвярдзейшым за сталь і крохкім як шкло, але пасля паліравання адбіваў нашмат больш святла, чым іншыя сучасныя яму металы (тэхналогій вырабу шкляных дэталяў буйнога памеру тады не існавала). Дыяметр люстэрка складаў 183 смУ іншых крыніцах 200 см., таўшчыня 15 см, фокусная адлегласць 14 м, маса 3 тоны. Люстэрка было адлітае вясной 1842, і пасля амаль 3-гадовай апрацоўкі было ўстаноўленае ў адмысловай сістэме платформ, падпорак і рычагоў, якая забяспечвала люстэрка ад выгінання пад уласнай вагой. Труба-футарал даўжынёй 18 м была зробленая з прыбалтыйскай елкі і змацаваная жалезнымі абадаміУсярэдзіне яе мог свабодна прайсці чалавек з парасонам, што і зрабіў мясцовы пастар..
Тэлескоп быў устаноўлены паміж дзвюх высокіх каменных сценаў, якія засцерагалі яго ад ветру і служылі апорай. Ніжні канец тэлескопа, масай 15 т, абапіраўся на ўніверсальны чыгунны шарнір, а верх паварочваўся ў вертыкальнай плоскасці двума рабочымі з дапамогай сістэмы тросаў і блокаў. Магчымы зрух па азімуце не перавышаў 12 градусаў у адзін бокУ іншых крыніцах 15 градусаў.. Пляцоўка для назіральніка была збоку ад інструмента (гл. сістэма Ньютана). Часам назіранні рабіліся па сістэме Ламаносава.
Аднак клімат Ірландыі мала падыходзіць для назіранняў: за год бывае ўсяго 60—80 ясных начэй, пераважна ўзімку. Паднімаючыся да акуляра зімняй ноччу па даволі хісткай драўлянай лесвіцы, астраном мог зваліцца і зламаць сабе шыю. Трубу было вельмі складана навесці на аб’ект, яна ў асноўным магла толькі паднімацца і апускацца, а з боку ў бок паварочвалася нязначна. Лорд Рос вывучаў і замалёўваў новыя туманнасці, яшчэ не разумеючы, што гэта цэлыя зорныя міры — галактыкі. Праўда, ён запісаў, што некаторыя з іх «падаюцца ўсеянымі зоркамі». Лорд Рос першым убачыў, што шмат якія туманнасці маюць спіральную форму.
Пасля смерці лорда ў 1867 годзе назірання працягнуў яго сын, але ён звычайна аддаваў перавагу зручнейшым у працы тэлескопам з люстэркам дыяметрам 91 сантыметр. Унук першага ўладальніка тэлескопа не цікавіўся астраноміяй (ён быў інжынерам, вынайшаў паравую турбіну), і гігант, які заставаўся каля 75 гадоў самым буйным тэлескопам у свеце, паступова пад дзеяннем вільготнага ірландскага клімату прыйшоў у заняпад. Люстэрка пацямнела, цагляныя апорныя сцены сталі бурыцца, труба павалілася. Спадчынай лорда Роса ўжо ніхто не цікавіўся.
Аб гіганце ўспомнілі толькі ў 1970-х гадах і правялі касметычны рамонт. Нарэшце, у 1996 годзе цяперашні ўладальнік маёнтка вырашыў аднавіць гэты помнік навукі і тэхнікі. Ён здолеў дамагчыся субсідыі ад дзяржавы і ад некаторых фондаў.
Аднавіць тэлескоп дапамаглі старыя малюнкі і асабліва фатаграфіі, зробленыя жонкай лорда Роса (яна была першым фотааматарам у Англіі). Малюнкі і здымкі захаваліся ў архівах замка. Усё жа без асучаснівання не абышлося: цяжкае бронзавае люстэрка, якое цалкам пацямнела, замянілі лягчэйшым, з алюмініевага сплаву. Сістэма трасоў і паліспастаў засталася, але зараз яе прыводзіць у дзеянне гідраўліка.
Урачыстае адкрыццё адноўленага тэлескопа адбылося ў верасні 2001 года, але ён усё яшчэ не працуе поўнасцю. Ініцыятары аднаўлення гавораць, што засталіся тэхнічныя праблемы. Калі іх пераадолеюць, турысты змогуць зазірнуць у акуляр тэлескопа, які не выкарыстоўваўся амаль сто гадоў — з 1908 года.
Літаратура
Катэгорыя:Тэлескопы Катэгорыя:Астранамічныя абсерваторыі