Рочэстэр () — горад у ЗША, у заходняй частцы штата Нью-Ёрк на беразе возера Антарыа. Насельніцтва муніцыпалітэта складае 1 039 028 чалавек (2005), з'яўляецца трэцім па велічыні ў штаце. Колькасць жыхароў горада Рочэстэра 212,5 тыс. (2004). У горадзе размешчаны штаб-кватэры карпарацый Gleason, Eastman Kodak, Bausch&Lomb і Xerox, дзейнічаюць Рочэстэрскі ўніверсітэт, Істменаўская школа музыкі, Рочэстэрскі філарманічны аркестр.
Гарады-пабрацімы Рэн, Францыя (1958) Вюрцбург, Германія (1964) Кальтанісетта, Італія (1965) Рэхавот, Ізраіль (1972) Кракаў, Польшча (1973) Бамака, Малі (1975) Уотэрфард, Ірландыя (1983) Вялікі Ноўгарад, Расія (1990) Хамамацу, Японія (1996) Пуэрта-Плата, Дамініканская Рэспубліка (1997) Сяньян, Кітай (2007) Аліта, Літва (2008)
Вядомыя асобы Наталля Арсеннева, беларуская паэтэса Карл Гілберт, амерыканскі геолаг Францішак Кушаль, беларускі ваенны і палітычны дзеяч, публіцыст
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады на Вялікіх азёрах Катэгорыя:Гарады штата Нью-Ёрк