Ёган Георг Эльзэр (; , Гермарынген — , Дахау) — нямецкі антыфашыст, які здзейсніў замах на Адольфа Гітлера, Германа Герынга і Ёзэфа Гебельса у 1939 годзе.

Біяграфія Нарадзіўся 4 студзеня 1903 года ў Гермарынгене ў сям'і Людвіга Эльзэра і Марыі Мюлер. Завяршыў навучанне па спецыяльнасці цясляра ў 1922 годзе, працаваў у сталярных майстэрнях у Кёнігсброне, Алене і Гайдэнгайме. Быў веруючым пратэстантам, членам прафсаюза працаўнікоў дрэваапрацоўчай прамысловасці, у 1928—1929 гг. членам Саюза чырвоных франтавікоў, баявой арганізацыі Камуністычнай партыі Германіі і членам Камуністычнай партыі Германіі.http://www.georg-elser-arbeitskreis.de/index.htm Ён не быў членам КПГ, але галасаваў за яе на выбарах і падтрымліваў сувязі з некаторымі яе членамі.

8 лістапада 1939 года здзейсніў няўдалы замах на Гітлера, быў арыштаваны і адпраўлены ў канцлагер. У якасці «асаблівага зняволенага» Эльзэр быў змешчаны ў канцлагер Заксенгаўзен, затым пераведзены ў Дахау. 9 красавіка 1945 года, за 20 дзён да вызвалення канцлагера саюзнікамі, па асабістым распараджэнні Гімлера, з ведама Гітлера, Эльзэра расстралялі.

Замах на Гітлера Пасля прыходу нацыстаў да ўлады ў Германіі Эльзер асцерагаўся, што яны ўцягнуць краіну ў вялікую вайну і прыйшоў да высновы аб неабходнасці забіць Гітлера для прадухілення гэтага. Пачатак вайны ў Польшчы толькі ўзмацніў яго асцярогі. Паводле яго ўласнага прызнання, ён жадаў «пазбегнуць яшчэ большага кровапраліцця».

8 лістапада 1939 года ў мюнхенскай піўной «Бюргербройкелер», дзе Гітлер штогод у гадавіну «Піўнога путчу» выступаў перад ветэранамі Нацыянал-сацыялістычнай рабочай партыі Германіі, Эльзер умантаваў самаробнае выбуховае прыстасаванне з гадзіннікавым механізмам у калону, перад якой звычайна ўстанаўлівалі трыбуну для правадыра. У выніку тэрарыстычнага акту 7 чалавек былі забіты выбухам адразу (1 сканаў у бальніцы) і 63 паранены. Аднак Гітлера сярод пацярпелых не апынулася. Фюрар, абмежаваўшыся гэтым разам кароткім прывітаннем, пакінуў залу за сем (паводле іншых звестак трынаццаць) хвілін да выбуху, таму што яму трэба было вяртацца ў Берлін.

Тым жа вечарам Эльзер быў схоплены на швейцарскай граніцы. Пры асабістым вобыску ў яго выявілі паштоўкі з выявай піўной «Бюргербройкелер» і пасля некалькіх допытаў ён ва ўсім прызнаўся. Следчыя не маглі паверыць, што замах быў задуманы і падрыхтаваны ў адзіночку. Замах стаў спускавым кручком для запуску аперацыі па захопу эсэсаўцамі брытанскіх агентаў у Нідэрландах, паколькі Гімлер лічыў, што за замахам стаялі брытанскія сакрэтныя службы.

У якасці «асобага зняволенага» Эльзер быў кінуты ў канцлагер Заксенгаўзен, затым пераведзены ў Дахау. У сувязі з набліжэннем саюзнікаў, 9 красавіка 1945 года па асабістым загадзе Гімлера быў расстраляны ў Дахау.Энциклопедия для детей Аванта+. — Т. 1. Всемирная история. — 4-е издание, испр. и перераб. / Ред. коллегия: М. Аксёнова, Д. Володихин, О. Елисеева и др. — , 2007. — С. 582—583. — ISBN 5-98986-050-1.

Ушанаванне памяці Мемарыяльная дошка ў гонар Ёгана Георга Эльзэра ўстаноўлена ў Кёнігсброне, яго імем названы шэраг вуліц і плошчаў, устаноўлены помнікі.

У гонар Эльзэра ў Германіі ў 2003 годзе выпушчана паштовая марка.

У кіно Нямецкі рэжысёр Клаус Брандаўэр у 1989 годзе зняў фільм «Георг Эльзер: чалавек з Германіі». У 2015 годзе выйшаў фільм Олівера Гіршбігеля «Узарваць Гітлера», заснаваны на падзеях з жыцця Георга Эльзера.

Літаратура

Volker Koop. In Hitlers Hand: Die Sonder- und Ehrenhäftlinge der SS. Köln/ Weimar/ Wien, Böhlau, 2010, ISBN 978-3-412-20580-5, Inhaltsverzeichnis. 1960 — The Rise and Fall of the Third Reich (1960) (рускае выданне: )

Спасылкі «Гэты Гітлер узляціць у мяне на паветра»: Рабочы супраць фюрара The Carpenter Elser Versus the Führer Hitler from Der Spiegel (in English) Most extensive archive on Elser (German) at www.georg-elser-arbeitskreis.de Ulf Märtens: What does Georg Elser’s act of resistance against the Nazi regime tell us about the ability of ordinary people to resist? Georg Elser at www.georg-elser.de http://www.dhm.de/lemo/html/biografien/ElserJohannGeorg/ Georg Elser und das Attentat vom Bürgerbräukeller 1939 at www.shoa.de Heilige — Selige — Ehrwürdige — Namen — Geschichten — Ökumenisches Heiligenlexikon at www.heiligenlexikon.de «The Carpenter Elser Versus the Führer Hitler» Der Spiegel, 8 November 2005 The 1989 Movie, also known as Georg Elser or Seven Minutes. YouTube: Murder attempt on 8 november 1939 against Hitler Mike Dash, One Man Against Tyranny , August 18, 2011 Рэжысёр Олівер Гіршбігель зняў фільм пра замах на Гітлера

Катэгорыя:Антыфашысты Катэгорыя:Памерлі ў канцэнтрацыйных лагерах Катэгорыя:Вязні канцлагера Заксенгаўзен Катэгорыя:Вязні канцлагера Дахау Катэгорыя:Расстраляныя ў Германіі Катэгорыя:Рух Супраціўлення ў Германіі Катэгорыя:Члены Камуністычнай партыі Германіі Катэгорыя:Члены Саюза чырвоных франтавікоў Катэгорыя:Пакараныя смерцю ў Другую сусветную вайну Катэгорыя:Пакараныя смерцю ў 1945 годзе